Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Піянерскі суботнік у ДУА “Турэцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Дата: 1 апреля 2017 в 12:10, Обновлено 1 апреля 2017 в 12:12
Автор: Копать И. В.
556 просмотров

     З самага ранку шумна на тэрыторыі ўстановы адукацыі.  Ва ўсіх  заклапочаныя твары, наперадзе чакае вельмі адказная работа. Вучні сабраліся на піянерскі суботнік. Радасна  на душы, што дружна адгукнуліся на прызыў прыняць удзел у добрай справе ўсе піянеры ўстановы адукацыі. Кожны ўзяў з сабой прылады працы. На вуліцы вясна, работы наўкол вельмі шмат. Толькі на тэрыторыі аграгарадка знаходзяцца чатыры помнікі, якім патрэбен пастаянны догляд: помнік загінуўшым воінам у Вялікай Айчыннай вайне, помнік мірным жыхарам, загінуўшым у першую сусветную вайну, помнік, дзе пахаваны расстраляныя ў гады апошняй вайны яўрэі, помнік мірным жыхарам яўрэйскай нацыянальнасці на турэцкіх могілках.

         Вучні 5 –8 класаў заўзята і клапатліва стараліся працаваць у гэты дзень, адчуваючы вялікую адказнасць за выкананне  пастаўленай перад імі задачы. Як сказаў у гутарцы вучань 7 класа: “Сёння працуем з асаблівым пачуццём, бо разам з намі ў гэты дзень выйшлі на піянерскі суботнік  нашы аднагодкі па ўсёй рэспубліцы. І нам радасна ўсведамляць, што часцінка нашай працы зліецца ў адну вясёлую, бурлівую раку піянерскіх спраў нашай краіны”.

         Гэта толькі пачатак  інцыятывы, якая перарасце ў вялікія справы дзяцей Бедарусі – піянераў, якія заўсёды  павінны быць першымі ва ўсіх карысных пачынаннях. 

          Старшыня пярвічнай арганізацыі БРПА ДУА “Турэцкі вучэбна-      педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Чачотка Паліна. Фотаальбом глядзіце тут.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.