Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Лагерь труда и отдыха с дневным пребыванием "Содружество"

Дата: 31 мая 2021 в 10:40, Обновлено 14 июля 2022 в 15:05
Автор: Копать И. В.

Радасць для бацькоў і дзяцей. З 29 чэрвеня   ва ўстанове адукацыі адбываецца  адкрыццё лагера для вучняў             1 - 6 класаў " Юныя алімпійцы" і ЛПА  для вучняў 8 - 9 класа "Садружнасць". У добры шлях, дарагія сябры! Шчаслівага вам адпачынку і новых адкрыццяў! 

                Для вас і толькі для вас лагер "Юныя алімпійцы" і ЛПА "Садружнасць" будуць працаваць у панядзелак, аўторак, серада, чацвер, пятніцу з 8.30 да 16.00. Выхадныя дні для адпачынку ў сям'і - субота і нядзеля.  

Лагер працы і адпачынку "Садружнасць"

Садружнасць сяброў " Пялёсткі будучага"

Дзень першы. Сустрэча на сцяжынцы карысных спраў. “Мары нараджаюцца – мары збываюцца. (у  рамках праекта “Лета – час дзейнічаць)

Першы дзень лагернай змены – гэта планаванне працоўнай дзейнасці і   абмеркаванне творчых мерапрыемстваў. У гутарцы выявілася, што асноўная мэта знаходжання дзяцей у лагеры працы і адпачынку – адпачыць, заняцца самаразвіццём,  праявіць самастойнасць у павелічэнні сямейнага дабрабыту. Вельмі дружна ўзяліся за справу, сапраўдная садружнасць сяброў – пялёсткі будучага нашай краіны.

  

Дзень другі. У мірны час з добрымі справамі. “Працуем старанна, каб упрыгожыць сваю родную зямлю”.

  Сёлетняя летняя жара  не зусім палохае работнікаў лагернай змены. Раніцай зрабілі зарадку і за работу – падрыхтавалі памяшканне да прёма зерневых культур. А пасля абеду  ўдзельнікі лагера прынялі ўдзел у пасяджэнні ШАГ “Захоўваем мінулае, беражом цяперашняе, будуем будучае”. У  нас у гасцях быў старшыня Турэцкага сельскага савета С. В. Барычэўскі. Было  арганізавана  абмеркаванне па  пытаннях, якія патрабавалі выказвання асабістага погляду  наконт разглядаемай праблемы,  давалі магчымасць выказаць свае думкі, падзяліцца сваімі назіраннямі. Найбольш зацікавілі ўдзельнікаў пасяджэння наступныя пытанні: як вы лічыце, чаму ў цяперашні час ў Рэспубліцы Беларусь надаецца вялікая ўвага пытанням абароназдольнасці?, Якім вы ўяўляеце сваё будучае? Што азначае для кожнага з вас слова Радзіма?  

         Госць пасяджэння С.В. Барычэўскі у сваім выступленні адзначыў, што кожны вугалок роднай Беларусі можа ганарыцца сваімі землякамі: воінамі-абаронцамі, вучонымі, дзеячамі культуры, тымі, хто сваёй любоўю да радзімы, працалюбствам  і самахвярнасцю здабываў мір і славу свайму народу, захоўваў  і развіваў лепшыя традыцыі, гістарычную памяць.  Вучні адзначылі, што  яны таксама займаюцца зборам матэрыялаў, звязаных з удзелам землякоў у Вялікай Айчыннай вайне, вайне ў Афганістане, з’яўляюцца ініцыятарамі арганізацыі экскурсій, паходаў, экспедыцый  па месцах воінскай славы,  удзельнічаюць у афармленні экспазіцыі ў музеі на тэму “Нашы знакамітыя землякі”.

              

Дзень трэці. Насустрач адкрыццям новага ў цудоўным акружаючым нас свеце. “Для нас лета – нечаканыя адкрыцці на карысць сабе і акружаючым” (у рамках акцыі “Мары нараджаюцца – мары збываюцца”). У час экскурсіі “Памятаць, каб не паўтарыць” удзельнікі лагера наведалі музей ДУА “Лукская сярэдняя школа”. А яшчэ перад працоўнай дзейнасцю удзельнікі лагера прынялі актыўны удзел у мітынгу  да Дня Рэспублікі.

      

Дзень чацвёрты. “Радзіма мая дарагая”. “Блукаючы па сцяжынках роднай зямлі, вывучаем яе гісторыю” (у рамках акцыі “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”)

Вельмі хутка прайшоў дзень у лагеры. Быў насычаны цікавымі значымымі мерапрыемствамі: адкрыццё лагернай  змены, інтэрактыўная гульня-сустрэча “Духоўна-маральныя вехі беларусаў”, працоўная акцыя, экскурсія ў рамках рэспубліканскага марафона “Дзіцячы аўтапоезд” “Зялёныя скарбонкі”. Асабліва цікава было пачуць гісторыю пра Смольчыцкія кангламераты. Уражвала  іх старажытнасць, непаўторная таямнічасць. Яшчэ раз упэўніліся, як шмат хавае скарбаў у сабе наша  зямля.

  

Дзень пяты. “Дзень напоўнены таямніцамі”. “Імкнёмся да таямніц роднай зямлі” (у рамках Года гістарычнай памяці)

         Наша духоўная спадчына вельмі багатая. У гэтым мы ўпэўніліся,  калі прайшлі  сцяжынкамі  духоўнай культуры. Муры храмаў, што застаўляюць нас задумацца аб прызначэнні чалавека на зямлі, аб велічнасці чалавечых спраў. Экскурсія “Старонкамі духоўнай спадчыны” (05 ліпеня) была првсвечана вывучэнню багатай гісторыі храмаў: Свята Троіцкай царквы вёскі Беразавец, храма  Святога Покрыва аграгарадка Турэц, Свята Уваскрасенскай царквы вёскі Вялікая Слабада.  Пасля экскурсіі ўдзельнікі лагера працы і адпачынку “Садружнасць” выказвалі свае ўражанні аб багатай духоўнай гісторыі роднага краю, аб таленавітасці дойлідаў, якія змаглі выразіць  сілу  мастацтва падчас будаўніцтва храмаў. Ужо многа гадоў стаяць храмы на нашай зямлі, выражаючы  духоўную прыгажосць беларусаў, іх імкненне пакідаць на зямлі пасля сябе  непаўторную прыгажосць.

  

  

Дзень шосты. “Рэцэпты карысных канікул”. “Здаровае лета – здаровы лад жыцця – здорава, карысна” (у рамках накірунку “Чэмпіёна нараджаюць мары, жаданні і мэты”)

         Падчас  работы лагернай змены шмат увагі адводзіцца самаразвіццю ў сабе патрэбнасці імкнуцца весці здаровы лад жыцця. У малюнках і плакатах пад назвай “Чысціня фізічная і духоўная” стараліся выразіць сваё разуменне важнасці не толькі самому весці здаровы лад жыцця, але і прызываць да гэтага сваіх сяброў. Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, з захапленнем прынялі ўдзел у спартыўным квэсце “Здаровае лета”.

  

Дзень сёмы. Вывучэнне духоўнай культуры Беларусі, наведванне памятных мясцін”. “Зярняткі мудрасці шукаем на сцяжынках краю”. (у рамках цыкла мерапрыемстваў,  прысвечаных Году гістарычнай памяці)

         Чым мы, беларусы, адметныя. Можа сваёй апантанасцю ў працы, імкненнем дапамагчы іншым людзям, ікненнем зрабіць кожны свой новы  дзень непаўторным і незвычайным. Кожную раніцу спяшаемся на працу,  радуемся ў душы, што  маем магчымасць самастойна зарабіць сабе грошай, папоўніць сямейны бюджэт. Але душу запаланяе і яшчэ адна думка – мы робім адну карысную справу – дапамагаем  дзяржаўнаму прадпрыемству. Ад гэтага так радасна.

  

Дзень восьмы. “Подзвіг народа ў гісторыі малой радзімы”. “Вывучаючы гераічную гісторыю малой радзімы, пазнаём мудрасць жыцця” (у рамках патрыятычнай акцыі “Перамозе – 77”)

         У  час віртуальнай экскурсіі звярталася ўвага на слаўныя мясціны Рэспублікі Беларусь, на біяграфію знакамітых землякоў, якія  шмат зрабілі для росквіту сваёй Радзімы. Таксама ўдзельнікі лагера прынялі актыўны ўдзел у патрыятычнай спартыўнай гульні “Памяці і мужнасці землякоў прысвячаем”.

Дзень дзявяты. “Мы ганарымся табою, наша Беларусь” . “З любоўю і павагай да Радзімы”

         Ўдзельнікі лагера прынялі ўдзел у экскурсіі “Дарогамі памяці” (у рамках маладзёжнай экспедыцыі “Маршрутамі памяці.Маршрутамі адзінства” . У час экскурсіі былі наведаны наступныя гістарычныя аб’екты: памятны знак “БТР-60”, устаноўлены ў гонар гераічнай славы воінаў-інтэрнацыяналістаў, уражэнцаў Карэліцкага раёна, Поле Яна Янавіча Фогеля, мемарыяльны комплекс “Зорка”, Свіцязянскі запаведнік Навагрудскага раёна.

Дзень дзясяты. “Лета – пара бяспечных паводзін”. “Удзельнікі лагера за бяспеку жыцця. Цікава і з карысцю прайшло мерапрыемства. Паўтарылі правілы ларожнага руху, успомнілі правілы бяспечных паводзін. Жыццё – гэта самая галоўная чалавечая каштоўнасць. Менавіта гэта думка была галоўнай у лагеры ў гэты дзень. Для рабят ён прайшоў цікава. Яны былі ўдзельнікамі захапляльных гульняў, самі мадэліравалі розныя сітуацыі,і, галоўнае, зноў акцэнтавалі ўвагу на  важных жыццёвых чалавечых каштоўнасцях, якія патрэбна берагчы.

Дзень адзінаццаты. “Дзень прыгожых і карысных спраў. Пісьменнікі пра Беларусь.”. “Кожны марыць быць прыгожым”  як знешне, так і душой”. Удзельнікі лагера працы і адпачынку “Садружнасць”  прынялі ўдзел у мерапрыемствах у рамках праграмы добрых спраў “Летнім часам”  - акцыях “Бібліятэка – дзецям”, “Цімураўскі рух” (у рамках “Марафона паспяховых цімураўскіх практык”).  Было цікава назіраць, як у час мерапрыемстваў мяняўся настрой дзяцей у лепшы бок, узрастала іх ініцыятыва, павышалася актыўнасць. Значыць, яны пранікліся справай, і кожны стараўся  ад усёй душы рабіць добрую справу.

Дзень дванаццаты. “Айчына як святое паняцце” (у рамках акцыі “Я гэты край радзімаю заву”). “Памяць подзвіга народа – захаванне і павелічэнне славы Радзімы”. У гэты дзень адбылося чарговае пасяджэнне ШАГ “Адзінства і згода як залог пазітыўнага будучага Беларусі”Акцэнтавалася ўвага на  думцы, што выхоўваць у сабе  патрыятычнае пачуццё – гэта значыць выпрацоўваць павагу, любоў да ўсяго таго, што здабыта і здзейснена старэйшым пакаленнем; гэта значыць прывучыць сябе кожнадзённымі справамі праяўляць клопат аб Радзіме, павялічваючы яе моц.  Глыбокае асэнсаванне значэння такіх паняццяў,  як нацыянальная бяспека, суверэнітэт дзяржавы – гэта значыць разуменне асноўных састаўляючых парыятызму, развіцццё пачуцця гонару за сваю Радзіму. Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь, Пагранічная служба, Мытная служба, МНС прызваны забяспечваць мір і стабільнасць у дзяржаве, дзякуючы якім мы можам вучыцца, працаваць, будаваць свае планы на будучае,  ствараць сям’ю, выхоўваць дзяцей. Кожны з нас мае права займацца сваёй любімай справай, жыць і тварыць  дзеля дабрабыту людзей і сваёй Радзімы.    У гасцях у удзельнікаў лагера “Садружнасць” быў начальнік асобнай групы (Карэліцкага раёна) ваеннага камісарыята Навгрудскага і Карэліцкага раёна С.А. Шалін.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.