Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Локальные нормативные акты, регулирующие деятельность УО

Дата: 18 мая 2015 в 13:55, Обновлено 2 марта 2021 в 20:03
Автор: Копать И. В.

                                                                                                                                                                                                   

                                          ЗАЦВЕРДЖАНА

                                                                    Рашэнне Карэліцкага раённага

                                                      выканаўчага камітэта 

                                                                 25 лістапада 2019 г                

                                 №    669

СТАТУТ

Дзяржаўнай установы адукацыі

“Турэцкі-вучэбна – педагагічны комплекс

дзіцячы сад-сярэдняя школа”

(Турэцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа)

(Новая рэдакцыя)

УСТАВ

Государственного учреждения образования

 «Турецкий учебно-педагогический комплекс

 детский сад-средняя школа»

(Новая редакция)

2019 г.

РАЗДЗЕЛ 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Дадзены Статут з’яўляецца новай рэдакцыяй Статута дзяржаўнай установы адукацыі “Турэцкі   вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” (далей – УСТАНОВА адукацыі), які быў зарэгістраваны Карэліцкімраённым  выканаўчым камітэтам 06 ліпеня2018 года ў Адзіным  дзяржаўным рэестры  юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 590819521.

1.2. УСТАНОВА адукацыі створана ў адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі,Палажэннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання, зацверджаным Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.01.2009 №1 "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі ( спыненні дзейнасці) суб’ектаў гаспадарання”, і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама згодна рашэння Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта  ад 02.09.2011 № 678, з’яўляецца дзяржаўнай установай.

1.3.Дзяржаўная установа адукацыі “Турэцкі   вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” акрэдытавана на адпаведнасць заяўленаму віду  вучэбна-педагагічны комплекс ( загад Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад    2 чэрвеня 2015 г. №173). Сертыфікат № 0005527  аб дзяржаўнай акрэдытацыі ўстановы адукацыі на адпаведнасць заяўленаму віду  выданы ў адпаведнасці  з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 9 чэрвеня 2015 г. №511 і сапраўдны з 9 чэрвеня 2015 г. да 9 чэрвеня 2020 г.

1.4. Заснавальнікам УСТАНОВЫ адукацыі з’яўляецца  Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт (далей-ЗАСНАВАЛЬНІК), размешчаны па адрасу: 231430 г.п.Карэлічы, пл.17 Верасня,1. Органам кіравання (далей – ОРГАН КІРАВАННЯ) з’яўляецца ўпраўленне адукацыі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта.

         УСТАНОВА адукацыі “Турэцкі  вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйнаяшкола” створана 01.12.2009 ў адпаведнасці з рашэннем ЗАСНАВАЛЬНІКА ад 16 лістапада 2009г.№678. Перайменавана ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі “Турэцкі  вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” ў адпаведнасці з рашэннем ЗАСНАВАЛЬНІКА  ад 15 жніўня 2011г. № 511.

1.5. Кампетэнцыя ЗАСНАВАЛЬНІКА:

-прымае рашэнне аб змене віду, рэарганізацыі і ліквідацыі УСТАНОВЫ адукацыі ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

-вызначае мову навучання і выхавання ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

- забяспечвае абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы УСТАНОВЫ адукацыі;

-узгадняе ўнясенне змяненняў і дапаўненняў  у структуру і штатны расклад УСТАНОВЫ адукацыі;

-ажыццяўляе другія правы і абавязкі, прадугледжаныя актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і сапраўдным Статутам.

1.6. Назва УСТАНОВЫ:

Поўная назва УСТАНОВЫ:

на беларускай мове – Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Турэцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя  школа”;

на рускай мове – Государственное учреждение образования “Турецкий учебно-педагогический комплекс детский сад-средняя школа”

Скарочаная назва:

на беларускай мове: Турэцкі  дзіцячы  сад- сярэдняя школа;

на рускай мове: Турецкий детский сад- средняя школа.

1.7. Юрыдычны адрас і месцазнаходжанне УСТАНОВЫ адукацыі:

вул. Карэліцкая,  д. № 26/1, аграгарадок Турэц Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць

паштовы адрас: 231441 Рэспубліка Беларусь,Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, аг.Турэц, вул.Карэліцкая, д.26/1.

Электронны адрас: turets_shckola@mail.ry

Адрас сайта ў Інтэрнэце: turets.shckola.by

1.8.   У сваей дзейнасці УСТАНОВА адукацыі кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам  Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама рашэннямі і распараджэннямі  ЗАСНАВАЛЬНІКА, загадаміОРГАНА КІРАВАННЯ, дадзеным Статутам.

1.9. Тып УСТАНОВЫ адукацыі –  установа агульнай сярэдняй адукацыі.

Від УСТАНОВЫ адукацыі  – вучэбна-педагагічны комплекс  (дзіцячы сад –сярэдняя  школа). Від УСТАНОВЫ адукацыі можа быць зменены. Рашэнне аб змяненні віду УСТАНОВЫ адукацыі прымаецца ЗАСНАВАЛЬНІКАМ па асабістай ініцыятыве або па ініцыятыве УСТАНОВЫ адукацыі пры савакупнасці наступных умоў:

-абгрунтавання неабходнасці змянення віду УСТАНОВЫ адукацыі;

-адпаведнасці УСТАНОВЫ адукацыі крытэрыям заяўленага віду;

-узгадненне з ЗАСНАВАЛЬНІКАМ.

1.10. УСТАНОВА адукацыі з’яўляецца юрыдычнай асобай, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязках. Абасобленая маёмасць знаходзіцца ў камунальнай уласнасці ЗАСНАВАЛЬНІКА на праве аператыўнага кіравання органа кіравання.

Маёмасць УСТАНОВЫ адукацыі складаюць асноўныя фонды і абаротныя  сродкі, а таксама другія матэрыяльныя каштоўнасці,  кошт якіх адлюстроўваецца ў балансе цэнтралізаванай бухгалтэрыі ОРГАНА КІРАВАННЯ.

УСТАНОВА адукацыі не мае права без згоды ЗАСНАВАЛЬНІКА адчужаць або іншым спосабам распараджацца замацаванай за ім маёмасцю.

1.11. УСТАНОВА адукацыі можа ад свайго імя быць істцом і адказчыкам у судзе, якія прайшлі ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгістрацыю ў якасці юрыдычнай асобы. Мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і са сваёй назвай, адпаведныя бланкі, штампы, іншыя неабходныя рэквізіты.

1.12.  УСТАНОВА адукацыі вядзе архіўную справу і справаводства ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі  Беларусь на беларускай мове.

1.13. УСТАНОВА адукацыі з'яўляецца ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі,  у якой ажыццяўляецца навучанне і выхаванне  на  ўзроўнях  дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, рэалізуюцца адукацыйныя  праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйныя  праграмы  агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйныя  праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйныя  праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні  агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйныя  праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю , адукацыйныя  праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, праграма выхавання і абароны правоў і  законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, адукацыйная праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі,  а таксама могуць  рэалізоўвацца адукацыйная праграма прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых), праграма выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні. З мэтай спартыўнай падрыхтоўкі вучняў можа арганізоўвацца вучэбна-трэніровачны працэс па відах спорту.

1.14.Ва УСТАНОВЕ адукацыі забараняецца дзейнасць палітычных партый, іх структур і грамадскіх аб'яднанняў, якія маюць палітычныя мэты,таксама дзіцячых, падлеткавых і юнацкіх аб'яднанняў, якія дзейнічаюць выключна на падставе статутаў такіх партый і аб'яднанняў,  а таксама стварэнне і ананімная або іншая, якая супярэчыць заканадаўству, дзейнасць рэлігійных арганізацый.

<pre> 1.15.УСТАНОВА адукацыі ў пытаннях выхавання можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа на падставе пісьмовых заяў законных прадстаўнікоў непаўналетніх выхаванцаў. Парадак, умовы, змест і формы гэтага ўзаемадзеяння вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.</pre>

1.16.Праходжанне  дзяржаўнай акрэдытацыі УСТАНОВА адукацыі ажыццяўляецца  ў парадку, устаноўленым  Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі  Беларусь.

1.17. Змены і дапаўненні ў сапраўдны Статут уносяцца   і зацвярджаюццаЗАСНАВАЛЬНІКАМ у адпаведнасці з заканадаўствам   Рэспублікі Беларусь.

РАЗДЗЕЛ 2. ПРАДМЕТ, МЭТА, АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

2.1. УСТАНОВА адукацыі з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, створанай для дасягнення адукацыйных мэтаў, і не праследуе  выманне прыбытку ў якасці асноўнай мэты сваёй дзейнасці.

<pre> УСТАНОВА адукацыі выконвае адукацыйную, інтэлектуальную, сацыяльную і культурную функцыі, накіраваныя на задавальненне інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы. </pre> <pre> 2.2. У сваёй дзейнасці УСТАНОВА адукацыі кіруецца наступнымі прынцыпамі: </pre> <pre> -прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцей, правоў чалавека, гуманістычны характар адукацыі; </pre> <pre> -экалагічная накіраванасць адукацыі; </pre> <pre> -свецкі характар адукацыі;   </pre> <pre> -улік індывідуальных патрэб, здольнасцей і запытаў навучэнцаў.</pre>

2.3. Прадметам дзейнасці УСТАНОВЫ з'яўляецца дзейнасць,  якая ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь па рэалізацыі дзяржаўных адукацыйных стандартаў дашкольнай адукацыі, дзяржаўных адукацыйных стандартаўагульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйных  праграм дашкольнай адукацыі, адукацыйных  праграм  агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйных  праграм спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйных  праграм спецыяльнай адукацыі на ўзроўні  агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйных  праграм спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйных  праграм спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых), праграмы выхавання, праграмы выхавання і абароны правоў і  законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі,  праграмы выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, па аказанні паслуг у сферы адукацыі, а таксама арганізацыя метадычнай работы.

2.4. Асноўнымі мэтамі УСТАНОВЫ адукацыі з’яўляюцца:

-рэалізацыя дзяржаўных адукацыйных стандартаў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі,фарміраванне адукаванай, усебакова развітай, сацыяльна, духоўна і маральна ўстойлівай творчай асобы, выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які любіць сваю Радзіму, паважае правы і свабоды чалавека, валодае навыкамі здаровага ладу жыцця;

<pre> -забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі;</pre> <pre> -фарміраванне ў вучняў маральных нормаў, садзейнічанне набыццю імі сацыяльнага вопыту.</pre> <pre> 2.5. Асноўнымі задачамі УСТАНОВЫ адукацыі з'яўляюцца:</pre> <pre> -стварэнне адукацыйнай атмасферы, якая дазваляе сфарміраваць фізічна здаровую асобу, якая валодае пазітыўнай, матывацыйнай накіраванасцю, грамадзянскімі і маральнымі якасцямі; </pre> <pre> -выявіць і развіць здольнасці, таленты навучэнцаў;</pre> <pre> -павышэнне якасці адукацыі вучняў шляхам інтэнсіфікацыі і індывідуалізацыі адукацыйнага працэсу, укараненне сучасных адукацыйных тэхналогій;</pre> <pre> -стварэнне зручных умоў для развіцця асобы кожнага дзіцяці як суб'екта выхавання і навучання;</pre> <pre> - забеспячэнне дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, якія навучаюцца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі дашкольнай адукацыі і агульнай сярэдняй адукацыі;</pre> <pre> -фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі і нацыянальнай самасвядомасці вучняў;</pre> <pre> -выяўленне і развіццё індывідуальных схільнасцей і інтэлектуальна-творчага патэнцыялу навучэнцаў;</pre> <pre> -забеспячэнне пераемнасці дашкольнай і першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі;</pre> <pre> -фарміраванне культуры сямейных адносін, каштоўнасных адносін да сям'і;</pre> <pre> -стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі навучэнцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказанне ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;</pre>

-захаванне і ўмацаванне здароўя навучэнцаў, прывіцце навыкаў здаровага ладу жыцця.

2.6. УСТАНОВА адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам мае права:

-ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;
 -фарміраваць структуру і штатны расклад УСТАНОВЫ адукацыі;

-удзельнічаць у інавацыйнай і эксперыментальнай дзейнасці па адпрацоўцы новага зместу адукацыі, укараненню перадавых педагагічных тэхналогій, дзейнасці па навукова-метадычным забеспячэнні адукацыі;

-прыцягваць дадатковыя фінансавыя крыніцы, у тым ліку сродкі за платныя адукацыйныя паслугі, добраахвотныя ахвераванні і мэтавыя ўзносы фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку замежных грамадзян;

-ажыццяўляць праверку сапраўднасці дакументаў аб адукацыі пры прыеме асоб для атрымання адукацыі.

<pre> 2.7.УСТАНОВА адукацыі абавязана забяспечваць:</pre>

-якасць адукацыі;

-распрацоўку і зацвярджэнне ва ўстаноўленым парадку структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адпаведнай адукацыі, яго ўдасканаленне;

-падбор, прыём на працу і растаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;

-матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з устаноўленымі санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі;

-стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;

-распрацоўку і прыняцце правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў, правіл унутранага працоўнага распарадку ўстановы адукацыі;

-маральнае і матэрыяльнае стымуляванне навучэнцаў, педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі;

-меры сацыяльнай абароны навучэнцаў;

-стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і медыцынскай дапамогі, пражывання (пры неабходнасці) навучэнцаў;

-удзел у фарміраванні кантрольных лічбаў прыёму;

-арганізацыю размеркавання, пераразмеркавання, накіравання на працу, наступнага накіравання на працу выпускнікоў і кантроль за іх працаўладкаваннем;

-азнаямленне асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх) пры залічэнні ва УСТАНОВУ адукацыі з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, статутам, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а па іх патрабаванні — і з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

-патранат асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця на працягу двух гадоў пасля атрымання адукацыі ў гэтай установе адукацыі ў адпаведнасці з Палажэннем аб патранаце асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якое зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь;

-садзейнічанне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі.

<pre> 2.8.Іншыя правы і абавязкі УСТАНОВЫ адукацыі ўстанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь  аб адукацыі, іншымі заканадаўчымі актамі, Статутам УСТАНОВЫ адукацыі.</pre>

2.9.Асноўнымі відамі дзейнасці УСТАНОВЫ з’яўляюцца:

      Дашкольная адукацыя - 85100

      Агульная сярэдняя адукацыя  -85310

      Адукацыя ў вобласці спорту і турызму -85510

      Адукацыя ў вобласці культуры - 85520

      Іншая дзейнасць па ахове здароўя - 86909;

 Дзейнасць бібліятэк - 91011

Дзейнасць музеяў - 91020

Дзейнасць фізкультурна-спартыўных збудаванняў - 93110

Дзейнасць па  правядзеннірасследаванняў -80300

 Перавозкі аўтобусамі, акрамя гарадскіх і прыгарадных у рэгулярных зносінах – 49391 (перавозка школьнымі аўтобусамі)

 Дадатковымі відамі дзейнасці УСТАНОВЫ адукацыі з’яўляюцца:

 Вырошчванне другой гародніны, бахчавых, карняплодных, клубнеплодных культур - 01139

Вырошчванне бульбы - 01131

Вырошчванне кветак -01192

Аптовы гандаль  ломам і адходамі чорных і каляровых металаў – 46771

Аптовы гандаль неметалічнымі адходамі і неметалічным ломам - 46773

Здача ў арэнду ўласнай і арэндуемай нерухомай маёмасці - 68200

Іншая дзейнасць па арганізацыі адпачынку і забаў – 93290 (паслугі па кінавідэаабслугоўванню)

Іншыя паслугі па грамадскім харчаванні – 56290 (прадстаўленне паслуг сталовымі пры УСТАНОВЕ)

Арэнда і лізінг забаўляльнага і спартыўнага абсталявання – 77210 (пракат спартыўнага інвентара).

Рэпетытарства- іншыя адукацыйныя паслугі, не ўключаныя ў іншыя групіроўкі –80424.

Дзейнасць спартыўных аб’ектаў -92610.

Дзейнасць у вобласці мастацкай творчасці – 92313.

     Дадатковае навучанне і выхаванне - 80422

2.10.УСТАНОВА будуе свае ўзаемаадносiны з сям'ёй па пытаннях навучання i выхавання навучэнцаў  на прынцыпах супрацоўнiцтва;

  • iчае з установамi пазашкольнага выхавання i навучання, дзяржаўнымi арганiзацыямi аховы здароўя, установамi культуры, спорту, добраахвотнымi таварыствамi, юрыдычнымii фiзiчнымi асобамi;
  • iвае дзейнасць маладзёжных i дзiцячых грамадскiх арганiзацый (аб'яднанняў), якая не супярэчыць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь.
<pre> </pre> <pre> РАЗДЗЕЛ 3. МОВА НАВУЧАННЯ І ВЫХАВАННЯ, ПЕРАЛІК РЭАЛІЗУЕМЫХ АДУКАЦЫЙНЫХ ПРАГРАМ, ПРАГРАМ ВЫХАВАННЯ.</pre> <pre>      3.1.УСТАНОВА адукацыі ажыццяўляе выхаванне і навучанне навучэнцаў  на беларускай мове ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” і па ўзгадненні з ЗАСНАВАЛЬНІКАМ, з улікам пажаданняў навучэнцаў (законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў).</pre> <pre> 3.2. Ва УСТАНОВЕ адукацыі ў адпаведнасці з пажаданнямі навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў могуць адкрывацца групы (класы), у якіх навучанне і выхаванне ажыццяўляюцца на мове нацыянальных меншасцяў або вывучаецца мова нацыянальнай меншасці.</pre> <pre> 3.3.Вывучэнне рускай, беларускай мовы і адной з замежных моў з’яўляецца абавязковым за выключэннем асобных катэгорый асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (АПФР). Парадак вывучэння замежных моў асобамі з АПФР вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам. Ад вывучэння беларускай або рускай мовы могуць быць вызвалены замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь. Парадак вывучэння імі моў вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.</pre> <pre> 3.4.Абавязковай для вывучэння замежная мова(англійская) вызначаецца ЗАСНАВАЛЬНІКАМ з улікам магчымасцей УСТАНОВЫ адукацыі.</pre>

     3.5.УСТАНОВА адукацыі рэалізуе адукацыйныя  праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйныя  праграмы  агульнай сярэдняй адукацыі, праграмы выхавання, праграмы выхавання і абароны правоў і  законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі,праграмы выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, і забяспечвае сумеснае навучанне і выхаванне дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту, пераемнасць у арганізацыі і змесце адукацыйнага працэсу, а таксама арганізацыю метадычнай работы . Пры неабходнасці  УСТАНОВА  адукацыі  можа  рэалізоўвацьадукацыйныя  праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйныя  праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні  агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйныя  праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйныя  праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйную праграму прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых).  З мэтай спартыўнай падрыхтоўкі вучняў можа арганізоўвацца вучэбна-трэніровачны працэс па відах спорту.

<pre> 3.6. Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ў вобласці выхавання УСТАНОВА  адукацыі  кіруецца Праграмай  бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі, распрацаванай і зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Праграмай выхаваўчай  работы УСТАНОВЫ  адукацыі, праграмай выхавання  дзяцей, якія  патрабуюць  аздараўлення, і аказання паслуг у сферы адукацыі.</pre>

      3.7. Ва УСТАНОВЕ адукацыі могуць стварацца вучнёўскія арганізацыі, аб’яднанні і клубы, якія садзейнічаюць удасканаленню адукацыйнага працэсу. Іх дзейнасць ажыццяўляецца ў адпаведнасці са сваімі палажэннямі, якія не павінны супярэчыць дзеючаму заканадаўству і Статуту.

<pre> РАЗДЗЕЛ 4. ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ СТРУКТУРЫ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ.ФОРМЫ АТРЫМАННЯ АДУКАЦЫІ</pre> <pre> 4.1. Структура УСТАНОВЫ адукацыі фарміруецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Статутам УСТАНОВЫ адукацыі. УСТАНОВА адукацыі вызначае структуру ў адпаведнасці са сваімі задачамі і функцыямі.</pre> <pre> 4.2. УСТАНОВА адукацыі мае структурныя падраздзяленні:,</pre> <pre> вучэбна-доследны ўчастак;вучэбна-вытворчая майстэрня, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, музей, лагер.</pre> <pre> 4.3.Прававы статус  і функцыі структурных падраздзяленняў  УСТАНОВЫ адукацыі вызначаецца  сапраўдным Статутам і адпаведнымі палажэннямі, зацверджанымі ва ўстаноўленым парадку. </pre> <pre> 4.4.   Для арганізацыі навучання і выхавання па адпаведнай адукацыйнай праграме навучэнцы аб'ядноўваюцца ў групы і класы:</pre> <pre> -рознаўзроставыя групы (ад года да сямі);</pre> <pre> -1 - 4 класы (тэрмін навучання 4 гады, для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця – 4-5 гадоў) - І ступень навучання;</pre> <pre> -5 - 9 класы (тэрмін навучання з улікам пачатковай адукацыі 9 гадоў)- ІІ ступень навучання;</pre> <pre> -10-11 класы (тэрмін навучання з улікам базавай адукацыі – 11 гадоў)- ІІІ ступень навучання.</pre> <pre> 4.5.Напаўняльнасць  класаў  рэгулюецца  Кодэксам РБ аб адукацыі. Пры неабходнасці  рашэнне аб зніжэнні напаўняльнасці класаў ва УСТАНОВЕ  прымаецца  ЗАСНАВАЛЬНІКАМ.</pre>

     4.6.Класы могуць дзяліцца на группыў парадку, вызначаным Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.

<pre> 4.7.Пры неабходнасці навучэнцы могуць аб'ядноўваюцца ў класы (групы) інтэграванага навучання і выхавання для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця .</pre>

      4.8.Вучням, якія па медыцынскіх паказчыках не могуць наведваць вучэбныя заняткі, ствараюцца ўмовы для навучання і выхавання дома. Пералік медыцынскіх паказанняў для такога навучання вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, а парадак навучання і выхавання – Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

     4.9.У выпадках і парадку, вызначаных Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйны працэс можа ажыццяўляцца  індывідуальна на падставе рашэння  кіраўніка УСТАНОВЫ адукацыі  ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам.

4.10.Ва УСТАНОВЕ адукацыі для аказання дапамогі сям’і ў навучанні івыхаванні вучняў ствараюцца ўмовы  для развіцця  творчых здольнасцей вучняў. Могуць адкрывацца групы падоўжанага дня для вучняў  I–IX класаў згодна палажэння, якое зацверджана Міністэрствам  адукацыі Рэспублікі Беларусь.

<pre> 4.11.Ва УСТАНОВЕ адукацыі могуць функцыянаваць групы кароткачасовага знаходжання (сезонныя і гульнявыя пляцоўкі, адаптацыйныя групы, Мацярынская школа і іншыя) па гібкім рэжыме з улікам графіка і сезоннасці працы законных прадстаўнікоў выхаванцаў. У групах кароткачасовага знаходжання магчыма сумеснае знаходжанне выхаванцаў і іх законных прадстаўнікоў.</pre> <pre> 4.12.Ва УСТАНОВЕ адукацыі можа адкрывацца дзяжурная група для выхаванцаў дашкольнай групы па патрабаванні законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў.</pre> <pre> 4.13.Дапускаецца гнуткасць у рэжыме дня пры наведванні дзіцем дашкольнай групы на падставе заявы законнага прадстаўніка выхаванца.</pre> <pre> 4.14.УСТАНОВА мае права аказваць гувернёрскія паслугі для дзяцей дашкольнага ўзросту пры наяўнасці запыту законных прадстаўнікоў.</pre> <pre> 4.15. У мэтах рэалізацыі мэтаў і задач УСТАНОВЫ адукацыі, удасканалення навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу, паспяховай рэалізацыі зместу адукацыйных праграм, павышэння якасці адукацыі ва ЎСТАНОВЕ адукацыі могуць стварацца метадычныя фарміраванні педагогаў, палажэнні якіх  зацвярджаюцца саветам УСТАНОВЫ адукацыі або педагагічным саветам УСТАНОВЫ адукацыі, савет УСТАНОВЫадукацыі па прафілактыцы безнадзорнасці і правапарушэнняў непаўналетніх, іншыя органы самакіравання, якія дзейнічаюць на аснове адпаведных палажэнняў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.</pre> <pre> 4.16. Формай атрымання адукацыі з'яўляецца вочная і завочная. Вочная форма атрымання адукацыі - навучанне і выхаванне прадугледжвае пастаянны асабісты ўдзел навучэнца ў рэгулярных вучэбных занятках (занятках) і атэстацыі, якія арганізуюцца УСТАНОВАЙ адукацыі. Відам  вочнай формы атрымання адукацыі з'яўляецца дзённая форма, калі атрыманне адукацыі з'яўляецца асноўным відам занятасці навучэнца. Завочная форма атрымання адукацыі - навучанне і выхаванне, якоепрадугледжвае пераважна самастойнае засваенне зместу адукацыйнай праграмы навучэнцам, які ўдзельнічае асабіста толькі ў абмежаваным ліку навучальных заняткаў (заняткаў) і атэстацыі, якія арганізуюцца УСТАНОВАЙ адукацыі. Можа быць дыстанцыйная форма атрымання адукацыі - від завочнай формы атрымання адукацыі, калі атрыманне адукацыі ажыццяўляецца пераважна з выкарыстаннем сучасных камунікацыйных і інфармацыйных тэхналогій.</pre>

РАЗДЗЕЛ 5. СІСТЭМА КІРАЎНІЦТВА УСТАНОВАЙ АДУКАЦЫІ. ПАРАДАК КАНТРОЛЮ ЗА ДЗЕЙНАСЦЮ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ.

<pre> 5.1. Кіраванне УСТАНОВАЙ адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, Статутам УСТАНОВЫ і будуецца на прынцыпах адзінаначалля і самакіравання.</pre>

     5.2.Непасрэднае кіраўніцтва УСТАНОВАЙ адукацыі ажыццяўляе дырэктар, які назначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады  ў парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

     5.3.Дырэктар УСТАНОВЫ адукацыі дзейнічае ад імя УСТАНОВЫ адукацыі без даверанасці і нясе адказнасць за вынікі работы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. У межах сваёй

кампетэнцыі дырэктар выдае загады і ўказанні, выкананне якіх з’яўляецца абавязковым для работнікаў і навучэнцаў, зацвярджае іх  службовыя інструкцыі.

5.4. Дырэктар мае права:

-ажыццяўляць кантроль за ходам і вынікамі адукацыйнага працэсу;

-размяркоўваць аб’ёмы педагагічнай, вучэбнай і арганізацыйна-выхаваўчай работы сярод педагагічных работнікаў і ажыццяўляць прэміраванні за творчыя дасягненні ў працы;

-зацвярджаць структуру і штатны расклад у межах устаноўленай колькасці  і расходаў на ўтрыманне;

-прымаць і звальняць ва ўстаноўленым парадку работнікаў УСТАНОВЫ, прыняцце на работу педагагічных работнікаў здзяйсняе пасля пісьмовага ўзгаднення зОРГАНАМ КІРАВАННЯ;

-заахвочваць і прыцягваць да дысцыплінарнай і іншай адказнасці работнікаў УСТАНОВЫ адукацыі;

-прыцягваць да дысцыплінарнай адказнасці, устаноўленай Статутам УСТАНОВЫ і правіламі аб заахвочванні і спагнаннях вучняў за  правіны;

-заключаць дагаворы з арганізацыямі, прадпрыемствамі, прыватнымі асобамі на выкананне розных відаў будаўніча-мантажных работ, работ па бягучым рамонце, афармленні, гаспадарчым утрыманні памяшканняў УСТАНОВЫ;

-заключаць дагаворы з арганізацыямі і фізічнымі асобамі на выкананне розных відаў работ (паслуг) з мэтай ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

-прыпыніць рашэнні Савета УСТАНОВЫ, калі яны супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, Статуту УСТАНОВЫ адукацыі.

5.5.Дырэктар удзельнічае ў падборы кандытатур у кадравы рэзерв;

-адказвае за арганізацыю работы з рэзервам і яго падрыхтоўку;

-удзельнічае ў складанні індывідуальных планаў развіцця (самаадукацыі) рэзервістаў;

-арганізоўвае стажыроўку рэзервістаў;

-нясе персанальную адказнасць за  яго якасны склад і эфектыўнасць выкарыстання;

5.6.Іншыя правы дырэктара вызначаюцца заканадаўчымі актамі, лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі УСТАНОВЫ адукацыі і сапраўдным Статутам.

<pre> 5.7.Дырэктар УСТАНОВЫ адукацыі ў дзейнасці па кіраванні УСТАНОВАЙадукацыі узаемадзейнічае з органамі самакіравання УСТАНОВЫ адукацыі.</pre> <pre> 5.8.Вышэйшым органам самакіравання УСТАНОВЫ адукацыі з’яўляецца Савет УСТАНОВЫ адукацыі (далей- Савет), які ўзначальвае дырэктар УСТАНОВЫ адукацыі. Кампетэнцыя, склад і арганізацыя дзейнасці Савета вызначаецца Палажэннем аб савеце ўстановы адукацыі, зацверджаным Міністэрствам адукацыі  Рэспублікі Беларусь.</pre>

У склад Савета уваходзяць 9чалавек:педагагічныя работнікі, навучэнцы, іх законныя прадстаўнікі і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, органаў дзяржаўнага кіравання адукацыі.         Колькасны склад Савета сфарміраваны ў наступнай прапорцыі:

-25% - прадстаўнікі навучэнцаў УСТАНОВЫ адукацыі, іх законныя прадстаўнікі;

-75% - прадстаўнікі кіравання структурных падраздзяленняў УСТАНОВЫ адукацыі, педагагічных і іншых работнікаў УСТАНОВЫ адукацыі, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, грамадскіх арганізацый.

Прадстаўнікі навучэнцаў, іх законныя прадстаўнікі выбіраюцца адкрытым галасаваннем на агульным сходзе навучэнцаў і іх законных прадстаўнікаў.

Прадстаўнікі кіравання структурных падраздзяленняў УСТАНОВЫ адукацыі, педагагічных і іншых работнікаў выбіраюцца адкрытым галасаваннем на сходзе калектыву.

Прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, грамадскіх арганізацый уключаюцца ў склад Савета на аснове прапаноў кіраўнікоў названых органаў і  арганізацый.

Персанальны склад Савета зацвярджаецца загадам дырэктара УСТАНОВЫ адукацыі. Тэрмін паўнамоцтваў Савета складае адзін год. Рашэнні прымаюцца  адкрытым галасаваннем большасцю галасоў.

5.9.Ва УСТАНОВЕ адукацыі функцыянуюць наступныя органы самакіравання: педагагічны савет, бацькоўскі камітэт, палажэнні якіх  зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.            

<pre> Органы самакіравання УСТАНОВЫ адукацыі ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам, Статутам УСТАНОВЫ.</pre> <pre> 5.10. Педагагічны савет з’яўляецца калегійным органам, які разглядае пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу, вызначае шляхі рэалізацыі зместу адукацыі, правядзенне атэстацыі і выпуска вучняў, павышэнне якасці адукацыі, прафесійнага ўзроўню. У яго склад уваходзяць ўсе педагагічныя работнікі УСТАНОВЫ адукацыі.</pre>
<pre> 5.11.Бацькоўскі камітэт з'яўляецца органам самакіравання УСТАНОВЫ адукацыі і ствараецца з ліку законных прадстаўнікоў непаўналетніхнавучэнцаў. Бацькоўскі камітэт садзейнічае забеспячэнню аптымальных умоў для арганізацыі адукацыйнага працэсу, праводзіць растлумачальную і кансультацыйную работу сярод бацькоў вучняў аб іх правах і абавязках, аказвае садзейнічанне ў правядзенні фізкультурна-аздараўленчых, культурна-масавых і іншых мерапрыемстваў, узаемадзейнічае з педагагічным калектывам па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў сярод непаўналетніх навучэнцаў.</pre> <pre> 5.12. Па рашэнні ініцыятыўнай групы ва УСТАНОВЕ адукацыі  можа ствараццаапякунскі савет, дзейнасць якога рэгулюеццаПалажэннем,зацверджаным Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 №146. Апякунскі савет  узаемадзейнічае з кіраўніком УСТАНОВЫ адукацыі і іншымі органамі самакіравання па пытаннях функцыянавання і развіцця УСТАНОВЫ адукацыі,а таксама садзейнічае  УСТАНОВЕ адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнні якасці адукацыі,  паляпшэнні ўмоў працы педагагічных работнікаў і іншых работнікаў УСТАНОВЫ адукацыі, устанаўленні і развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі. </pre> <pre> 5.13.Кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі ажыццяўляюць упаўнаважаныя дзяржаўныя органы па праверцы адпаведнасці адукацыі адукацыйнаму стандарту, вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм, адукацыйнай дзейнасці патрабаванням заканадаўства. Дзяржаўныя органы, упаўнаважаныя ажыццяўляць кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі, яго парадак і перыядычнасць устанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.</pre> <pre> 5.14.УСТАНОВА адукацыі ажыццяўляе самакантроль за забеспячэннем якасці адукацыі — комплексны аналіз адукацыйнай дзейнасці, які ўключае самаправерку, самаацэнку адукацыйнай дзейнасці, якая ажыццяўляецца УСТАНОВАЙ адукацыі.</pre> <pre> Парадак і перыядычнасць правядзення самакантролю за забеспячэннем якасці адукацыі вызначаюцца кіраўніком УСТАНОВЫ адукацыі, у адпаведнасці  з заканадаўчымі актамі.</pre>

     5.15. УСТАНОВА адукацыі прадастаўляе статыстычную справаздачу па ўстаноўленай форме органу дзяржаўнай статыстыкі  па  месцы свайгоразмяшчэння, а таксама ОРГАНУ КІРАВАННЯ, ЗАСНАВАЛЬНІКУ або  ўпаўнаважанаму ім  органу ва ўстаноўленыя тэрміны і ў адпаведнасці  з патрабаваннямі  органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі  Беларусь. Службовыя асобы, якiя непасрэдна выконваюць работы па вядзенні статыстычнай справаздачнасцi УСТАНОВЫ адукацыі, вызначаюцца загадам кiраўнiка УСТАНОВЫ адукацыі i нясуць поўную адказнасць за

стан пярвiчнага ўлiку i якасць прадстаўляемай iнфармацыi ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

5.16.Комплексная рэвізія  фінансава  - гаспадарчай дзейнасці  УСТАНОВЫ адукацыі   можа    стварацца па ініцыятыве  ОРГАНА КІРАВАННЯ,   ЗАСНАВАЛЬНІКА або ўпаўнаважанага ім  органа. Вынікі рэвізіі  паведамляюцца УСТАНОВЕ адукацыі.

5.17.Кантроль  над эфектыўнасцю выкарыстання і захавання  даручанай УСТАНОВЕ адукацыі маёмасці ажыццяўляюць ЗАСНАВАЛЬНІК і ОРГАН КІРАВАННЯ.

5.18. Кантроль  над дзейнасцю   УСТАНОВЫ адукацыі ажыццяўляюць падатковыя і іншыя дзяржаўныя  органы,  на якія заканадаўчымі актамі  Рэспублікі Беларусь ускладзена  праверка  асобных бакоў  дзейнасці ў межах іх кампетэнцыі.

5.19.За недакладнасць дзяржаўнай справаздачы вышэйстаячым і кантралюючым органам, парушэнне парадку распараджэння  дзяржаўнай маёмасцю і не ажыццяўленнем  кантролю  над яго  захаванасцю  і эфектыўным выкарыстаннем  службовыя асобыУСТАНОВЫ адукацыі нясуць  устаноўленую заканадаўствам  дысцыплінарную, матэрыяльную або крымінальную адказнасць.

5.20.УСТАНОВА адукацыі вядзе справаводства на беларускай мове,рыхтуе і здае дакументы ў  дзяржаўныя  архіўныя ўстановы ў парадку, устаноўленым  дзеючым  заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

РАЗДЗЕЛ 6. АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА  ПРАЦЭСУ

6.1. Адукацыйны працэс ва УСТАНОВЕ адукацыі арганізуецца  ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і на аснове:

-прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі;

-адукацыйных стандартаў;
-дасягненняў у галіне навукі і тэхнікі, якія рэалізуюцца ў галінах эканомікі  і сацыяльнай сферы інавацыйных праектаў;
-педагагічна абгрунтаванага выбару формаў, метадаў і сродкаў навучання і выхавання;
-культурных традыцый і каштоўнасцей беларускага народа, дасягненняў сусветнай культуры;
-сучасных адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій.

6.2. Асноўныя патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу:

- забеспячэнне якасці адукацыі;

- кампетэнтнасны  падыход;

-ахова здароўя навучэнцаў;
-захаванне ўстаноўленых працягласці вучэбнага года і канікул, тэрмінаў і форм атэстацыі навучэнцаў;
-захаванне санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў;
-стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу.

Патрабаванні да мер бяспекі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ўстанаўліваюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь:
-стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў, уцягненне іх у розныя віды сацыяльна значнай дзейнасці;
-забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі навучэнцаў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі;

-педагагічная падтрымка дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб'яднанняў;
-стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

6.3.Арганізацыя адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адпаведных  адукацыйных праграм ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі, палажэннем аб Установедашкольнай адукацыі, палажэннем аб Установе агульнай сярэдняй  адукацыі,  вучэбна-праграмнай дакументацыяй адпаведных адукацыйных праграм і ўключае ў сябе тэарэтычнае і практычнае навучанне, выхаваўчую работу, самастойную работу навучэнцаў, атэстацыю навучэнцаў.

6.4.Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі можа быць арганізаваны ва УСТАНОВЕ адукацыі і дома.

6.5. Забараняецца прыцягненне навучэнцаў УСТАНОВЫ адукацыі да выканання работ (аказання паслуг), не прадугледжаных вучэбна-праграмнай дакументацыяй, планам выхаваўчай работы УСТАНОВЫ адукацыі,праграмамі выхавання.

6.6.Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва УСТАНОВЕ адукацыі ажыццяўляецца  ў адпаведнасці з вучэбным планам УСТАНОВЫ адукацыі, распрацаваным на падставе тыпавых вучэбных планаў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, і ўзгодненых з начальнікам ОРГАНА КІРАВАННЯ.

     6.7.Для вучняў УСТАНОВЫ  адукацыі ўстанаўліваюцца канікулы агульнай працягласцю не менш як 30 каляндарных дзён на працягу вучэбнага года, а для вучняў І і ІІ класаў дадатковыя канікулы працягласцю адзін тыдзень. Працягласць летніх канікул павінна быць не менш 12 каляндарных тыдняў, а для вучняў 9 класаў- не менш 10 каляндарных тыдняў.

     6.8.Ва УСТАНОВЕ адукацыі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ўстанаўліваюцца канікулы, у перыяд якіх заняткі з выхаванцамі не праводзяцца. У перыяд канікул праводзіцца толькі фізкультурна-аздараўленчая і мастацка-эстэтычная работа з выхаванцамі.
Агульная працягласць канікул складае сто дзесяць дзён:

- летнія – 90 каляндарных дзен,

- зімовыя - дзесяць каляндарных дзен,

- вясеннія - дзесяць каляндарных дзён.

     6.9.Тэрмін атрымання дашкольнай адукацыі вызначаецца законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў. Пры гэтым тэрмін засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі складае да пяці гадоў дзесяці месяцаў і можа быць павялічаны на адзін год па медыцынскіх паказаннях або па жаданні законных прадстаўнікоў выхаванцаў.

6.10. Тэрміны атрымання агульнай сярэдняй адукацыі:

-агульнай базавай-9 гадоў;
-агульнай сярэдняй - 11 гадоў.
Тэрміны навучання на ступенях адукацыі:
-на I ступені- чатыры гады;
-на II ступені - пяць гадоў;
-на III ступені - два гады.

     6.11.Тэрміны навучання для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця вызначаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (Закона Рэспублікі Беларусь  “Аб адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця”).

     6.12.Адукацыйны працэс у дашкольных групах арганізуецца ў рэжыме пяцідзённага вучэбнага тыдня. Асноўнымі формамі арганізацыі адукацыйнага працэсу з'яўляюцца гульня і занятак. Акрамя асноўных формаў арганізацыі адукацыйнага працэсу могуць выкарыстоўвацца іншыя формы: экскурсія, назіранне, калектыўная праца і іншыя.
Штодзённая колькасць заняткаў (гульняў) у кожнай узроставай групе і іх паслядоўнасць вызначаюцца вучэбным планам, які распрацоўваецца Установай адукацыі і зацвярджаецца дырэктарам.

     6.13.Арганізацыя адукацыйнага працэсу на I,II і III ступенях навучання ажыццяўляецца па чвэрцях, у рэжыме 5-дзённага вучэбнага тыдня і шостага  дня для правядзення з вучнямі  спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых і іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, арганізацыі  працоўнага навучання.

6.14.На І ступені агульнай сярэдняй адукацыі рэалізуецца адукацыйная праграма пачатковай адукацыі. Пачатковая адукацыя дае права на працяг адукацыі на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

     6.15.На IIступені агульнай сярэдняй адукацыі рэалізуецца адукацыйная праграма базавай адукацыі. Агульная базавая адукацыя дае права на працяг  на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама на ўзроўнях прафесійна – тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Засваенне зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі з’яўляецца абавязковым.

6.16.На ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі рэалізуецца адукацыйная праграма сярэдняй адукацыі. Агульная сярэдняя адукацыя дае права на працяг адукацыі на ўзроўнях прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай,вышэйшай адукацыі.

6.17.Вывучэнне вучэбных прадметаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на базавым узроўні. На II іIII ступені агульнай сярэдняй адукацыі можа ажыццяўляцца навучанне на павышаным узроўні.

     Дадаткова могуць вывучацца іншыя замежныя мовы.

6.18.Профільнае навучанне прадугледжвае вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні і правядзенне факультатыўных заняткаў прафесійнай накіраванасці (прафесійна арыентаваных курсаў) для арыентацыі на атрыманне педагагічных, ваенных і іншых спецыяльнасцей.  Залічэнне навучэнцаў у профільныя класы УСТАНОВЫ адукацыі праводзіцца на конкурснай аснове па выніках навучання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі адзнакі не ніжэй за 7 балаў па профільных вучэбных прадметах, сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі – не ніжэй за 6. У профільныя класы без уліку сярэдняга бала пасведчання аб агульнай базавай адукацыі і адзнак па профільных прадметах, залічваюцца пераможцы трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па адпаведных (профільных) вучэбных прадметах.

      6.19. Навучэнцы з улікам меркавання іх законных прадстаўнікоў зыходзячы са схільнасцей, жадання і стану здароўя могуць вывучаць асобныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўні на факультатыўных занятках у межах колькасці вучэбных гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў, устаноўленай тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду.

6.20.  Дапрофільная падрыхтоўка арганізуецца праз правядзенне факультатыўных заняткаў у адпаведнасці з нарматыўнымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Дапрофільная падрыхтоўка арганізуецца праз правядзенне факультатыўных заняткаў у адпаведнасці з нарматыўнымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

6.21. Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў  і іх паслядоўнасць вызначаюцца раскладам вучэбных заняткаў, які складаецца з улікам патрабаванняў санiтарных правiлаў, нормаў, гігіенічных нарматываў і зацвярджаецца дырэктарам УСТАНОВЫ адукацыі.

6.22.Заняткі пачынаюцца ў  адпаведнасці з санітарна-гігіенічнымі нормамі, а таксама зыходзячы з канкрэтных умоў УСТАНОВЫ адукацыі.  Працягласць вучэбнага занятку ў І класе складае 35 мінут, у ІІ-ХІ класах - 45 мінут. Працягласць перапынкаў вызначаецца згодна санітарна-гігіенічных нормаў, неабходнасці забеспячэння арганізацыі гарачага харчавання вучняў і іх адпачынку.

6.23.Час знаходжання выхаванцаў дашкольнай групы ва УСТАНОВЕ адукацыі складае 10.5 гадзін (з 7.30. да 18.00) і па жаданні законных прадстаўнікоў можа быць зменшана.

Калі час знаходжання выхаванцаў складае ад 2 да 7 гадзін штодня, некалькі дзён у тыдзень, месяц, год, то ствараюцца групы кароткачасовага знаходжання.

     6.24. У адпаведнасці з запытамі законных прадстаўнікоў выхаванцаў фарміруюцца групы, вызначаецца рэжым іх працы з 1 верасня.
У перыяд летніх канікул пры скарачэнні колькасці выхаванцаў дапускаецца перафармаванне груп УСТАНОВЫ адукацыі, у тым ліку ў рознаўзроставыя групы, або іх закрыццё.

6.25.Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляецца вучэбны занятак: урок, назіранне, экскурсія і іншы занятак.

Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, кансультацыі, практыка, вучэбна-палявыя зборы, грамадска карысная праца.

Факультатыўныя заняткі – форма арганізацыі адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час, накіраваная на пашырэнне, паглыбленне і карэкцыю ведаў вучняў па вучэбных прадметах у адпаведнасці з іх запытамі, здольнасцямі і схільнасцямі і  павышэнне іх пазнавальнай дзейнасці.

Вучэбныя гадзіны факультатыўных заняткаў  тыпавога вучэбнага плана выкарыстоўваюцца для правядзення:

-заняткаў прыродазнаўча-матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай, экалагічнай, ваенна-патрыятычнай, музычнай, харэаграфічнай, мастацкай, тэатральнай і іншай накіраванасці;

-стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў у I–XIкласах;

-грамадска карыснай працы ў III–ХІ класах;

-заняткаў па курсе “Асновы бяспекі жыццядзейнасці”;

-гульнявых відаў спорту ў шосты школьны дзень;

Факультатыўныя заняткі, як правіла, праводзяцца да пачатку альбо пасля завяршэння ўрокаў. Факультатыўныя заняткі ў IX - XI класах могуць праводзіцца ў шосты школьны дзень.

Стымулюючыя заняткі – форма арганізацыі адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час з найбольш здольнымі вучнямі.

Падтрымліваючыя заняткі – форма арганізацыі адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час з вучнямі, якія адчуваюць часовыя цяжкасці ў вывучэнні асобных вучэбных прадметаў.

Грамадска карысная праца – форма арганізацыі адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час з вучнямі з мэтай прывіцця навыкаў самаабслугоўвання і працоўнай дзейнасці.

6.26.Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў класах і можа ажыццяўляецца ў класах інтэграванага навучання і выхавання. Класы інтэграванага навучання і выхавання  - класы, якія ствараюцца на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх рэалізуюцца адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі і адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі.

6.27. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі,адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, ажыццяўляецца ў групах, у тым ліку ў групах  інтэграванага навучання і выхавання. Групы інтэграванага навучання і выхавання – групы, у якіх рэалізуюцца адукацыйная праграма дашкольнай адукацыі, адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю

Арганізацыя адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі,адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю можа ажыццяўляцца ў спецыяльных групах, а таксама ва ўмовах атрымання адукацыі на даму ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

6.28. Аказанне карэкцыйна-педагагічнай дапамогі выхаванцам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва УСТАНОВЕ адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

6.29.Ва УСТАНОВЕ дапускаецца атрыманне адукацыі па індывідуальным вучэбным плане без наведвання або з наведваннем вучэбных заняткаў ва УСТАНОВЕ адукацыі.Індывідуальны навучальны план вызначае асаблівасці атрымання дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі навучэнцамі з улікам магчымасцей, здольнасцей і патрэбаў і распрацоўваецца УСТАНОВАЙ адукацыі на аснове тыпавога вучэбнага плана дашкольнай адукацыі і тыпавога вучэбнага плана агульнай сярэдняй адукацыі і зацвярджаецца кіраўніком УСТАНОВЫ адукацыі.

УСТАНОВА адукацыі можа прадастаўляць вучню па заяве яго законных прадстаўнікоў магчымасць атрымаць агульную пачатковую, агульную базавую, агульную сярэднюю адукацыю самастойна (у сям’і) па індывідуальным плане пры наяўнасці адпаведных умоў, па ўзгадненні з органам кіравання і пры захаванні магчымасці на любым этапе навучання прадоўжыць адукацыю ва УСТАНОВЕ ў адпаведнасці з вынікамі атэстацыі.

Рашэнне аб навучанні вучняў самастойна (у сям’і) па індывідуальным плане і яго атэстацыі прымаецца педагагічным саветам УСТАНОВЫ адукацыі і зацвярджаецца загадам дырэктара. У загадзе ўказваюцца прадметы (прадмет), тэрмін навучання, вучэбныя праграмы (праграма) для самастойнага засваення, формы правядзення атэстацыі за чвэрць (або паўгоддзе) ці за год.

      Вучань, які навучаецца самастойна (у сям’і), вызваляецца ад наведвання вучэбных заняткаў па вучэбных прадметах (прадмеце) на працягу ўстаноўленага тэрміну і лічыцца ў спісах кантынгенту вучняў Установы ў класным журнале,  у графах аб наведванні вучнямі заняткаў па прадметах (па прадмеце) робіцца адпаведны запіс.

      Навучанне вучня самастойна (у сям’і) можа быць спынена рашэннем педагагічнага савета па заяве яго законных прадстаўнікоў, хадайніцтве настаўніка або дырэктара УСТАНОВЫ, калі пры праходжанні прамежкавай атэстацыі за чвэрць (паўгоддзе) ці за год вучань не пацвярджае неабходны ўзровень ведаў.

Рашэнне педсавета ў тыднёвы тэрмін даводзіцца да ведама вучня і яго законных прадстаўнікоў, пасля чаго вучань ва ўстаноўленым парадку павінен наведваць заняткі ў класе.

Калі вучань да паступлення ва УСТАНОВУ ці ў час навучання самастойна (у сям’і) засвоіў матэрыял, прадугледжаны вучэбнымі праграмамі адпаведнага класа, педагагічны савет на падставе яго заявы, заявы яго законных прадстаўнікоў і вынікаў атэстацыі можа разгледзець пытанне аб пераводзе яго ў наступны клас. У такім выпадку вучань пасля двух тыдняў навучання з пачатку навучальнага года праходзіць атэстацыю з мэтай выяўлення ўзроўню ведаў і магчымасці навучання ў адпаведным класе.

Атэстацыя вучня праводзіцца камісіяй, якая ствараецца дырэктарам УСТАНОВЫ. Форма правядзення атэстацыі вызначаецца камісіяй. Перавод вучня ў адпаведны клас афармляецца загадам дырэктара на падставе заключэння камісіі. У класным журнале і іншай дакументацыі робяцца адпаведныя запісы.

6.30.Для навучэнцаў, якія па медыцынскіх паказаннях часова або пастаянна не могуць наведваць УСТАНОВУ адукацыі, ствараюцца ўмовы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі на доме. Пералік медыцынскіх паказанняў для атрымання адукацыі на доме вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Рашэнне аб атрыманні агульнай сярэдняй адукацыі або спецыяльнай адукацыі на доме прымаецца ОРГАНАМ КІРАВАННЯ на падставе заявы навучэнца (законнага прадстаўніка непаўналетняга навучэнца) і заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі (для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця - заключэння ЦКРНіР).

6.31. Атрыманне адукацыі ва УСТАНОВЕ адукацыі з'яўляецца бясплатным. УСТАНОВА можа аказваць паслугі ў сферы дашкольнай адукацыі і агульнай сярэдняй адукацыі на платнай аснове.

На платнай аснове ў сферы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца вывучэнне звыш устаноўленага адукацыйным стандартам дашкольнай адукацыі зместу адукацыйных абласцей; функцыянаванне груп кароткачасовага знаходжання дзяцей, якія не наведваюць УСТАНОВУ адукацыі, «Мацярынскай школы», аказанне гувернёрскіх паслуг.

У сферы агульнай сярэдняй адукацыі - рэпетытарства і кансультацыйныя паслугі.

Аказанне паслуг ва УСТАНОВЕ адукацыі на платнай аснове ажыццяўляецца на падставе дагавора аб платных паслугах у сферы адукацыі, які складаецца з законнымі прадстаўнікамі выхаванца. У дагаворы аб платных паслугах у сферы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі ў абавязковым парадку ўказваюцца: найменне паслугі, якая прадастаўляецца, тэрміны прадастаўлення паслугі, яе кошт і парадак змены кошту, парадак разлікаў за аказанне паслугі і адказнасць бакоў.

6.32.УСТАНОВА адукацыі стварае ўмовы для правядзення арганізацыйна-выхаваўчай работы, работы грамадскіх арганізацый (аб’яднанняў) работнікаў і вучняў. Арганізацыйна-выхаваўчая работа ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планамі і праграмамі выхавання, якія  разглядаюцца і зацвярджаюцца  на педагагічным савеце УСТАНОВЫ.

6.33.Атрыманне агульнай пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі суправаджаецца бягучай, прамежкавай і завяршаецца выніковай атэстацыяй па прадметах. Выніковая атэстацыя ўключае выстаўленне адзнак за год з улікам вынікаў  прамежкавай атэстацыі і падагульняючых адзнак па выпускных экзаменах.У выпадку вызвалення ад выпускных экзаменаў падагульняючая атэстацыя праводзіцца на аснове гадавых адзнак.

6.34.Парадак прыёму, пераводу, адлічэння і выпуску вучняў, іх атэстацыя, арганізацыя выпускных экзаменаў ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.Забараняецца адлічэнне вучняў, якія не маюць агульнай пачатковай і агульнай базавай адукацыі, па прычыне іх непаспяховасці.

Вучні, якія дасягнулі ўзросту 15 гадоў,  могуць быць выключаны з УСТАНОВЫ адукацыі ў крайнім выпадку за грубае парушэнне абавязкаў вучняў рашэннем Савета УСТАНОВЫ па ўзгадненні з камісіяй па справах непаўналетніх Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта. Рашэнне аб выключэнні дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, законных прадстаўнікоў можа быць прынята толькі са згоды органа апекі і папячыцельства.

6.35.Атрыманне агульнай базавай адукацыі і агульнай сярэдняй адукацыі завяршаецца экзаменамі, якія праводзяцца ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Пералік вучэбных прадметаў, тэрміны і формы правядзення выпускных экзаменаў штогод вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Правядзенне выпускных экзаменаў у тэрміны, не прадугледжаныя нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца па хадайніцтву ОРГАНА КІРАВАННЯ з дазволу Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

     6.36. Вучні, якія паспяхова завяршылі агульную базавую адукацыю, атрымліваюць пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі, а вучні, якія дабіліся асаблівых поспехаў у навучанні пры прыкладных паводзінах, - пасведчанне з адзнакай.

Вучням, якія атрымалі агульную сярэднюю адукацыю, выдаецца атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, а выпускнікам, якія дабіліся асаблівых поспехаў у навучанні пры прыкладных паводзінах, - атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору з уручэннем залатога або сярэбранага медаля. Вучні ХІ класаў, якія вызначыліся ў вывучэнні асобных прадметаў, узнагароджваюцца пахвальным лістом “За асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

6.37.У І і ІІ класах выкарыстоўваецца моўная якасная ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў. У ІІІ-ХІ класах вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў ацэньваюцца ў балах. Вучням ІІІ-ХІ класаў выстаўляюцца прамежкавыя за чвэрць і гадавыя адзнакі па паводзінах (прыкладна, здавальняюча, нездавальняюча).

     6.38.У ІІІ-ХІ класах вучні вядуць дзённікі, у якіх запісваюцца іх бягучыя, прамежкавыя, гадавыя адзнакі, заўвагі настаўнікаў, дырэктара і яго намеснікаў. Узоры дзённікаў для ІІІ-ІV і V-ХІ класаў зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

6.39. Ва УСТАНОВЕ адукацыі з мэтай сацыяльнай адаптацыі навучэнцаў і аптымізацыі адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца сацыяльна-педагагічная падтрымка навучэнцаў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі.Сацыяльна-педагагічная падтрымка навучэнцаў,  аказанне ім  псіхалагічнай дапамогі ажыццяўляецца сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай  службай УСТАНОВЫ адукацыі, палажэнне  аб якой  зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі  Беларусь.

6.40.У адукацыйным працэсе псіхолага-педагагічная дыягностыка развіцця выхаванцаў выкарыстоўваецца толькі са згоды законных прадстаўнікоў выхаванцаў пасля тлумачэння іх правоў, звязаных з яе правядзеннем, і толькі з мэтай вызначэння аптымальнай праграмы развіцця дзіцяці.

РАЗДЗЕЛ 7. УДЗЕЛЬНІКІ АДУКАЦЫЙНАГА  ПРАЦЭСУ І АДНОСІНЫ ПАМІЖ ІМІ. МЕРЫ САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЫ

     7.1.Удзельнікамі адукацыйнага працэсу УСТАНОВЫ адукацыі з’яўляюцца  навучэнцы (выхаванцы дашкольнай групы, вучні), педагагічныя работнікі, законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў.

7.2.Навучэнцы маюць права на:

-адукацыю ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі;

-навучанне самастойна (у сям’і), а таксама на навучанне па індывідуальным плане;

-прававую і сацыяльную абароненасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

-выбар факультатыўных заняткаў;

-канікулы;

-атрыманне дадатковых адукацыйных паслуг у парадку,  прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ;

-дапамогу настаўніка ў авалодванні ведамі;

-карыстанне вучэбна-наглядным абсталяваннем, падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ва ўстаноўленым парадку;

-заахвочванне і ўзнагароджванне за поспехі ў вучобе;

-адкрытую ацэнку сваіх ведаў, своечасовае паведамленне аб тэрмінах правядзення кантрольных работ, падагульняючых тэстаў, экзаменаў;

-ахову жыцця і здароўя ў працэсе навучання;

-атрыманне харчавання ва  Установе на ўмовах, вызначаных Урадам  Рэспублікі Беларусь;

-прадстаўляць УСТАНОВУ адукацыі ў конкурсах, алімпіядах, аглядах, турнірах, фестывалях, спаборніцтвах і іншых мерапрыемствах у адпаведнасці са сваімі магчымасцямі, удзельнічаць у спартыўна-масавай, грамадскай, навукова-даследчай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці;

-выбіраць і быць выбраным ў органы вучнёўскага самакіравання і самакіравання УСТАНОВЫ адукацыі;

-ацэнку і заахвочванне сваёй вучэбнай і грамадскай дзейнасці;

-удзел у дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацыях (аб’яднаннях).

7.3.Навучэнцы абавязаны:
-добрасумленна і адказна ставіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграмвыхавання;

-выконваць патрабаванні вучэбных планаў і вучэбных праграм, старанна вучыцца, авалодваць ведамі, практычнымі ўменнямі і навыкамі, быць дысцыплінаваным, клапаціцца пра гонар класа, Установы адукацыі, падтрымліваць яе традыцыі;

-дастойна паводзіць сябе, праяўляць павагу да старэйшых і равеснікаў, міласэрнасць, чалавечнасць;

-з павагай адносіцца да нацыянальнай гісторыі, культуры свайго і іншых народаў;

-берагчы родную прыроду і навакольны свет, іх багацце і хараство;

-быць адказным за сваё здароўе і здароўе акружаючых;

-падпарадкоўвацца ўказанням і загадам дырэктара і яго намеснікаў, патрабаванням педагагічных работнікаў УСТАНОВЫ, рашэнням органаў самакіравання  УСТАНОВЫ і вучнёўскага самакіравання, выконваць Статут УСТАНОВЫ;

-быць апранутым у адзенне дзелавога стылю, на занятках фізкультуры –  у спартыўную форму і абутак.

7.4.Іншыя правы і абавязкі вызначаюцца заканадаўчымі актамі, лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі УСТАНОВЫ адукацыі.

7.5. Навучэнцам  забараняецца:

-насіць ва УСТАНОВУ і мець пры сабе любыя небяспечныя і нелегальныя прадметы, асабліва зброю, боепрыпасы і прымяненне або пагроза іх прымянення;

-развязваць і правакаваць бойкі ў межах УСТАНОВЫ і ўдзельнічаць у іх;

-не наведваць заняткі без уважлівых прычын на працягу 10 дзён у вучэбнай чвэрці;

-мець спіртныя напіткі і ўжываць іх, знаходзіцца пад іх уздзеяннем ва УСТАНОВЕ адукацыі  і на праводзімых ва УСТАНОВЕ мерапрыемствах;

-курыць у памяшканнях і ў  двары УСТАНОВЫ адукацыі, грамадскіх месцах, дома;

-займацца крадзяжом, наносіць наўмысную шкоду маёмасці і ўласнасці вучняў;

-гуляць на вучэбных занятках і на перапынках  у карты і іншыя азартныя гульні;

-ігнараваць заўвагі, зробленыя настаўнікам або прадстаўніком адміністрацыі УСТАНОВЫ, праяўляючы пры гэтым грубасць і непавагу;

-рэгулярна не выконваць дамашнія заданні або іх сістэматычна недобрасумленна выконваць;

-карыстацца мабільнымі тэлефонамі пад час адукацыйнага працэсу;

-насіць ва УСТАНОВЕ адукацыі адзенне, якое не адпавядае школьнаму этыкету.

7.6.Дысцыплінарная адказнасць  навучэнцаў рэгулюецца  раздзелам V Кодэкса Рэспублікі  Беларусь ад адукацыі.

     7.7.Установа і сям’я будуюць свае ўзаемаадносіны на прынцыпах супрацоўніцтва, адкрытасці і нясуць роўную адказнасць перад грамадскасцю і дзяржавай за навучанне і выхаванне дзяцей.

7.8. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў маюць права:
-азнаямлення з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчымі дакументамі, сертыфікатам аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а таксама з вучэбна - праграмнымі дакументамі;

-выбіраць і быць выбранымі ў савет УСТАНОВЫ, ствараць бацькоўскія аб’яднанні;

-патрабаваць ад кіраўніцтва і педагагічных работнікаў стварэння належных умоў утрымання і харчавання дзяцей, паўнацэннай адукацыі і выхавання ў адпаведнасці з індывідуальнымі асаблівасцямі і здольнасцямі дзяцей, паважлівых адносін да асобы дзіцяці;

-выбіраць факультатыўныя заняткі і заняткі па інтарэсах, якія існуюць ва УСТАНОВЕ;

-прымаць удзел у абмеркаванні пытанняў навучання і выхавання дзяцей, правядзенні пазашкольнай  выхаваўчай работы;

-атрымліваць своечасовую кваліфікаваную кансультацыю і неабходную практычную дапамогу педагогаў па пытаннях навучання і выхавання дзіцяці ў сям’і і ва УСТАНОВЕ;

-атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) навучэнцаў;

-аказваць спонсарскія паслугі.

7.9. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў абавязаны:

-выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правіл унутранага распарадку;

-паважаць годнасць дзіцяці;

-ствараць неабходныя ўмовы для развіцця, вучобы і адпачынку дзяцей;

-захоўваць і ўмацоўваць фізічнае і псіхічнае здароўе дзяцей;

-уважліва адносіцца да работнікаў УСТАНОВЫ адукацыі, ажыццяўляць пераемнасць у выхаванні дзяцей у сям’і і УСТАНОВЕ адукацыі;

-рэгулярна наведваць бацькоўскія сходы, цікавіцца вучобай і жыццём дзяцей ва УСТАНОВЕ адукацыі;

-законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў нясуць адказнасць за выхаванне дзяцей ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

7.10.Іншыя правы і абавязкі вызначаюцца заканадаўчымі актамі, лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі УСТАНОВЫ адукацыі.

     7.11.Навучанне і выхаванне навучэнцаў ва УСТАНОВЕ адукацыі ажыццяўляюць педагагічныя работнікі, якія ажыццяўляюць педагагічную дзейнасць (рэалізуюць змест адукацыйных праграм, праграм выхавання, ажыццяўляюць навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыі і (або) ажыццяўляюць кіраўніцтва адукацыйнай дзейнасцю УСТАНОВЫ адукацыі, яго структурных падраздзяленняў).

7.12.Прыём на работу педагагічных работнікаў ва УСТАНОВУ ажыццяўляе дырэктар у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь па  пісьмовым узгадненні з ОРГАНАМ КІРАВАННЯ. Прыём на работу тэхнічнага, абслугоўваючага персаналу  ва УСТАНОВУ адукацыі ажыццяўляе дырэктар.

 Педагагічную дзейнасць не могуць ажыццяўляць асобы:
-пазбаўленыя права займацца педагагічнай дзейнасцю;
-якія маюць судзімасць;
-прызнаныя недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі;

-не маюць права займацца педагагічнай дзейнасцю ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

     7.13.Працоўныя адносіны работнікаў рэгулююцца працоўным дагаворам (кантрактам) у адпаведнасці з заканадаўствам аб працы Рэспублікі Беларусь.

     7.14.Кваліфікацыйныя патрабаванні да педагагічных работнікаў вызначаюцца кваліфікацыйнымі характарыстыкамі, зацверджанымі заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

     7.15.Службовыя абавязкі педагагічных работнікаў вызначаюцца службовымі інструкцыямі, зацверджанымі дырэктарам УСТАНОВЫ адукацыі.

     7.16.Аб’ём вучэбнай нагрузкі і арганізацыйна-выхаваўчай работы настаўніка (з улікам выканання абавязкаў па класным кіраўніцтве) вызначаецца штогод на пачатак навучальнага года ва ўстаноўленым парадку.

     7.17. Педагагічныя работнікі  маюць права на:

-забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення сваёй прафесійнай дзейнасці;

-абарону сваіх правоў пры выкананні службовых абавязкаў;

-творчую ініцыятыву, выбар метадаў, форм і сродкаў навучання;

-удзел у конкурсах прафесійнага майстэрства;

-удзелу кіраванні УСТАНОВАЙадукацыі праз педагагічны савет, органы самакіравання;

-кампенсацыю расходаў на набыццё метадычнай літаратуры згодна заканадаўства Рэспублікі Беларусь;

-самастойна вызначаць метады, сродкі і формы навучання і выхавання дзяцей пры ўмове забеспячэння выканання вучэбных планаў і праграм;

-матэрыяльнае і маральнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

 -забеспячэнне адпаведных умоў працы;

-павышэнне кваліфікацыі на дабравольнай аснове і атрыманне адпаведнай катэгорыі ў выніку паспяховага праходжання атэстацыі;

-патрабаваць дапамогі з боку кіраўніцтва УСТАНОВЫ і ўпраўлення адукацыі ў павышэнні свайго педагагічнага майстэрства;

-выбіраць і быць выбраным у органы самакіравання.

7.18. Педагагічныя работнікі абавязаны:

-выконваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;

-ажыццяўляць сваю дзейнасць на высокім прафесійным узроўні, забяспечваць атрыманне вучнямі адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі,адукацыйнымі праграмамі, праграмай выхавання;

-садзейнічаць выяўленню і развіццю індывідуальных творчых здольнасцей вучняў;

-павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю;

-весці прафілактычную работу па папярэджанні правапарушэнняў сярод вучняў;

-своечасова інфармаваць законных прадстаўнікоў непаўналетніх аб парушэннях імі Статута і правіл унутранага распарадку УСТАНОВЫ адукацыі;

-весці здаровы лад жыцця і прапагандаваць яго сярод навучэнцаў;

-праходзіць папярэдні медыцынскі агляд пры паступленні на работу і перыядычны медыцынскі агляд у парадку, устаноўленым Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

     7.19.Іншыя правы і абавязкі, а таксама адказнасць педагагічных работнікаў вызначаюцца актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і службовымі інструкцыямі, локальнымі нарматыўнымі прававымі актамі УСТАНОВЫ адукацыі.

7.20.Педагагічным работнікам забараняецца выкарыстоўваць адукацыйны працэс ў палітычных мэтах або для прымушэння навучэнцаў да дзеянняў, якія супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

7.21. Да іншых работнікаў УСТАНОВЫ адукацыі адносяцца асобы, якія ажыццяўляюць адміністрацыйна-гаспадарчыя, інжынерна-тэхнічныя, вытворчыя і іншыя дапаможныя функцыі.Правы і абавязкі іншых работнікаў УСТАНОВЫ адукацыі ўстанаўліваюцца заканадаўствам, іншымі лакальнымі актамі УСТАНОВЫ адукацыі, іх працоўнымі дагаворамі (кантрактамі).

7.22.Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь   устаноўлены  меры сацыяльнай абароны навучэнцаў.

Сацыяльная абарона навучэнцаў – комплекс мер, устаноўлены дзяржавай з мэтай забеспячэння атрымання адукацыі навучэнцамі, накіраваных на іх матэрыяльнае забеспячэнне, прадастаўленне ім дзяржаўных сацыяльных ільгот, правоў і гарантый, прадугледжаных Кодэксам аб адукацыі і іншымі заканадаўчымі актамі.

7.23.Мерамі сацыяльнай абароны  навучэнцаў з’яўляюцца:

-карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі;

- забеспячэнне харчаваннем;

- ахова здароўя;

- стыпендыі і іншыя грашовыя выплаты.

<pre> 7.24. Карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі навучэнцам ва УСТАНОВЕ адукацыі можа быць платным і бясплатным. </pre> <pre> Асобы, якія засвойваюць змест адукацыйных праграм дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, на час атрымання адукацыі забяспечваюцца за плату падручнікамі,вучэбнымі дапаможнікамі УСТАНОВЫ адукацыі. Памер такой платы і парадак яе ўзымання вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.</pre> <pre> Бескаштоўнае карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ўстанаўліваецца для:</pre> <pre> -асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;</pre> <pre> -дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;</pre> <pre> -дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да васямнаццаці гадоў, інвалідаў з дзяцінства;</pre> <pre> -асоб, якія засвойваюць змест адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі і якія пакутуюць анкалагічнымі захворваннямі або хворых на туберкулёз;</pre> <pre> -вучняў з сем'яў, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам атрымліваюць дзяржаўныя дапамогі на дзяцей больш трох гадоў;</pre> <pre> -вучняў з сем'яў, у якіх адзін або абодва бацькі з'яўляюцца інвалідамі I або II групы;</pre> <pre> -навучэнцаў, якія з'яўляюцца членамі сем'яў асоб, пералічаных у падпунктах 3.2, 3.4 і 3.7 пункта 3, пункце 10 і падпунктах 12.2 і 12.3 пункта 12 артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян» .</pre> <pre> Для вучняў з мнагадзетных сем'яў плата за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі зніжаецца на 50% ад вызначанай платы за карыстанне адпаведнымі падручнікамі і вучэбнымі  дапаможнікамі.</pre> <pre> 7.25.УСТАНОВА адукацыі стварае неабходныя ўмовы для арганізацыі харчавання навучэнцаў.Харчаванне арганізуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў па ўстаноўленых нормах харчавання і грашовых нормах расходаў на харчаванне для адпаведных катэгорый навучэнцаў. Пры неабходнасці арганізуецца дыетычнае харчаванне. Нормы харчавання, грашовыя нормы расходаў на харчаванне зацвярджаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважаным ім органам.</pre> <pre>        Навучэнцы забяспечваюцца харчаваннем за кошт уласных сродкаў, сродкаў законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў, сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, іншых крыніц у адпаведнасці з заканадаўствам.</pre> <pre> Палажэнне аб арганізацыі харчавання навучэнцаў, забеспячэнне харчаваннем навучэнцаў за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, памер і парадак узымання платы за харчаванне зацвярджаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.</pre> <pre> 7.26.УСТАНОВА адукацыі забяспечвае ахову здароўя і медыцынскае абслугоўванне навучэнцаў у адпаведнасці з заканадаўствам.</pre>

Ахова здароўя навучэнцаў ўключае ў сябе:

-аказанне медыцынскай дапамогі;

-вызначэнне аптымальнай вучэбнай нагрузкі, рэжыму вучэбных заняткаў (заняткаў), працягласці канікулаў;

- прапаганду і навучанне навыкам здаровага ладу жыцця;

-арганізацыю аздараўлення;

-стварэнне ўмоў для заняткаў фізічнай культурай і спортам;

-прафілактыку і спыненне курэння, ужывання алкагольных, напояў, піва, наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў ва УСТАНОВЕ адукацыіі на тэрыторыі.

Медыцынская дапамога навучэнцам аказваецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя па месцы знаходжання УСТАНОВЫ адукацыі.

<pre> 7.27.Падвоз навучэнцаў ад месца жыхарства да месца вучобы і назад арганізуецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Парадак арганізацыіпадвозу навучэнцаў устанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь.</pre>

РАЗДЗЕЛ 8. ПРЫЁМ АСОБ  ВА УСТАНОВУ АДУКАЦЫІ

8.1.Прыём асобы ў дашкольную групу УСТАНОВЫ адукацыі ажыццяўляецца ва ўзросце ад 2,5 да 6 гадоў на працягу каляндарнага года пры наяўнасці ў ёй свабодных месцаў на падставе:
-заявы законнага прадстаўніка выхаванца;

-накіравання ва УСТАНОВУ адукацыі, выдадзенага мясцовым выканаўчым камітэтам;

-медыцынскай даведкі аб стане здароўя;

-заключэння ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г.п.Карэлічы» (для груп інтэграванага навучання і выхавання).

8.2.У выпадку працяглай адсутнасці выхаванца (больш трыццаці дзён) без уважлівай прычыны на занятках на працягу года па ініцыятыве УСТАНОВЫ можа ажыццяўляцца датэрміновае спыненне адукацыйных адносін. 

Кіраўнік УСТАНОВЫ мае права самастойна ў кожным асобным выпадку (з улікам канкрэтных абставін) вырашаць пытанне аб тым, з'яўляюцца тыя ці іншыя прычыны адсутнасці выхаванца ва УСТАНОВЕ уважлівымі.

Уважлівымі прычынамі прызнаюцца:

хвароба дзіцяці;

санаторна-курортнае лячэнне;

прабыванне дзіцяці на дамашнім рэжыме (па рэкамендацыіустановы аховы здароўя);

каранцін;

наяўнасць лістка часовай непрацаздольнасці ў бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванца;

водпуск бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванца;

службовая камандзіроўка бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванца;

выхадныя дні бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванца, у тым ліку працуючых па зменным графіку работы, пры прадстаўленні дадатковага свабоднага ад работы дня ў тыдзень маці ў адпаведнасці з артыкулам 265 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь;

 прастой арганізацыі (падраздзялення), у якой працуюць бацькі (законныя прадстаўнікі) выхаванца;

часовая страта работы бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) выхаванца па незалежных абставінах;

канікулы (летнія – 90 каляндарных дзён, зімовыя – 10 каляндарных дзён, вясеннія – 10 каляндарных дзён);

прадпісанні санітарна-эпідэміялагічнай службы аб закрыцці УСТАНОВЫ;

непрадбачаныя абставіны (пераезд, смерць ці хвароба блізкіх сваякоў).

Адлічэнне (спыненне адукацыйных адносін) выхаванца ажыццяўляецца пры наступленні адпаведных падстаў, прадугледжаных артыкулам 79 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Рашэннеаб адлічэнні (спыненні адукацыйных адносін) выхаванцапрымае кіраўнік УСТАНОВЫ шляхам выдання загада, у якім указваецца падстава адлічэння.

8.3. Бацькі маюць права прыводзіць і забіраць дзіця ў любы зручны для іх час, папярэдзіўшы выхавальніка пісьмова або вусна.

8.4. Плата бацькоў за ўтрыманне дзяцей у дашкольнай групе бярэцца ва ўстаноўленых памерах і ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

8.5. Прыём дзяцей у I клас ажыццяўляецца з шасці гадоў або больш старэйшага ўзросту. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас асобы, якому шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года.

      8.6.Для прыёму дзяцей у I клас  УСТАНОВЫ  адукацыі законныя прадстаўнікі ў перыяд з 1 чэрвеня па 28 жніўня падаюць заяву на імя дырэктара УСТАНОВЫ адукацыі і прадстаўляюць наступныя дакументы:

-копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;

-даведку аб стане здароўя дзіцяці.

8.7. Рашэнне аб залічэнні дзяцей ва УСТАНОВУ адукацыі для навучання ў I класе афармляецца загадам дырэктара УСТАНОВЫ адукацыі не пазней за 31 жніўня і даводзіцца да іх законных прадстаўнікоў.

8.8. Прыём у парадку пераводу вучня з іншай  установы адукацыі ва УСТАНОВУ адукацыі для навучання ў адпаведным класе на I і II ступеняхагульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заявы яго законных прадстаўнікоў.

8.9.Для залічэння ва УСТАНОВУ адукацыі ў парадку пераводу законныя прадстаўнікі вучня разам з заявай на імя дырэктара УСТАНОВЫ адукацыі прадстаўляюць наступныя дакументы:

-асабовую карту вучня;

-даведку аб стане здароўя дзіцяці.

8.10. Рашэнне аб залічэнні вучня ва УСТАНОВУ адукацыі ў парадку пераводу для навучання ў адпаведным класе афармляецца загадам дырэктара не пазней за тры дні з дня падачы заявы і даводзіцца да законных прадстаўнікоў вучня.

8.11.Прыём асоб ва УСТАНОВУ адукацыі для навучання ў адпаведным класе на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заявы на імя дырэктара УСТАНОВЫ адукацыі і наступных дакументаў:

-пасведчання аб агульнай базавай адукацыі;

-даведкі аб паспяховасці, даведкі аб навучанні (акадэмічнай даведкі) – для асоб, адлічаных з устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі;

-даведкі аб стане здароўя дзіцяці.

8.12.Рашэнне аб залічэнні асоб ва УСТАНОВУ адукацыі для навучання ў адпаведным класе на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі афармляецца загадам дырэктара УСТАНОВЫ адукацыі не пазней  31 жніўня, а асоб, адлічаных з устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі, не пазней за тры дні з дня падачы заявы і даводзіцца да іх законных прадстаўнікоў.

8.13. Дырэктар УСТАНОВЫ адукацыі не мае права адмовіць у залічэнні ў Х клас асобам, якія атрымалі агульную базавую адукацыю ў гэтай УСТАНОВЕ адукацыі.

8.14.Перавод вучняў у iншыя ўстановы ў выпадку рэарганізацыі  або  ліквідацыі УСТАНОВЫы адукацыі забяспечваецца ЗАСНАВАЛЬНІКАМ са згоды законных прадстаўнiкоў непаўналетніх навучэнцаўi па ўзгадненнi з ўстановамі, у якія пераводзяцца вучнi.

8.15. Вучні адлічваюцца з УСТАНОВЫ адукацыі:

-у сувязі з завяршэннем навучання ва УСТАНОВЕ адукацыі;

-у сувязі з пераводам у іншыя ўстановы або ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі;

-за непаспяховасць, сістэматычнае парушэнне вучэбнай дысцыпліны і правілаў унутранага распарадку  пры навучанні на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі са згоды камісіі па справах непаўналетніх.

8.16.Напаўняльнасць груп і класаў ва УСТАНОВЕ адукацыі ўстанаўліваецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Пры неабходнасці рашэнне аб зніжэнні напаўняльнасці груп і класаў ва УСТАНОВЕ адукацыі прымаецца ЗАСНАВАЛЬНІКАМ.
8.17.Адлічэнне (спыненне адукацыйных адносін) навучэнцаў ажыццяўляецца пры наступленні адпаведных падстаў, прадугледжаных артыкулам 79 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

8.18.Рашэнне аб адлічэнні вучняў з УСТАНОВЫ адукацыі прымаецца педагагічным саветам УСТАНОВЫ адукацыі. Рашэнне педагагічнага савета УСТАНОВЫ адукацыі аб адлічэнні з III ступені агульнай сярэдняй адукацыі непаўналетняга вучня за непаспяховасць, сістэматычнае парушэнне вучэбнай дысцыпліны і правілаў унутранага распарадку   прымаецца па ўзгадненні з раённай камісіяй па справах непаўналетніх.

Рашэнне педагагічнага савета УСТАНОВЫ адукацыі аб адлічэнні з III ступені агульнай сярэдняй адукацыі дзіцяці-сіраты і дзіцяці, якое засталося без апекі бацькоў, за непаспяховасць, сістэматычнае парушэнне вучэбнай дысцыпліны і правілаў унутранага распарадку УСТАНОВЫ адукацыі прымаецца па ўзгадненні з органам апекі і папячыцельства па месцы жыхарства вучня.

      8.19.Адлічэнне вучняў з УСТАНОВЫ адукацыі афармляецца загадам дырэктара УСТАНОВЫ адукацыі з указаннем падставы і даводзіцца да законных прадстаўнікоўнепаўналетніх  навучэнцаў , ОРГАНА КІРАВАННЯ.

8.20.УСТАНОВА адукацыі не павінна перашкаджаць пераходу (пераводу) вучня ў другую ўстанову, калі на гэта ёсць згода апошняй.

8.21. Ва УСТАНОВУ адукацыі можа быць прыняты ў адпаведны клас пры прадстаўленні даведкі вучань, які на працягу навучальнага года або па выніках яго, адлічаны або пакінуў навучанне ва ўстанове адукацыі, якая забяспечвае атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, ці ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У гэтым выпадку вучань працягвае навучанне ў адпаведным класе і здае выпускныя экзамены па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстаноўленым парадку.

8.22.У астатніх выпадках ён можа быць дапушчаны да здачы выпускных экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстанове, якая вызначана органам кіравання.

8.23.Кантынгент навучэнцаў  УСТАНОВЫ адукацыі фарміруецца з дзяцей, якія пражываюць у мікрараёне УСТАНОВЫ адукацыі.

РАЗДЗЕЛ 9. НАВУКОВА- МЕТАДЫЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

9.1. Навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыі ажыццяўляецца з мэтай забеспячэння атрымання адукацыі, павышэння якасці адукацыі і грунтуецца на выніках фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у сферы адукацыі.

9.2.Навукова-метадычнае забеспячэнне дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі ажыццяўляе УСТАНОВА адукацыі і ўключае ў сябе вучэбна - праграмную дакументацыю адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі,адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі,адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю,адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўніагульнай сярэдняй  адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых), праграмна - плануючую дакументацыю выхавання, вучэбна- метадычную дакументацыю, вучэбныя выданні, інфармацыйна - аналітычныя матэрыялы.

9.3. Вучэбна-праграмная дакументацыя адукацыйных праграм уключае ў сябе вучэбныя планы і вучэбныя праграмы.

Вучэбны план УСТАНОВЫ адукацыі распрацоўваеццаштогод на аснове тыпавога вучэбнага плана дашкольнай адукацыі, тыпавога вучэбнагаплана ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду і зацвярджаецца дырэктарам  па ўзгадненні з ОРГАНАМ КІРАВАННЯ.

Пры  наяўнасці групы інтэграванага навучання і выхавання або класа інтэграванаганавучання і выхаваннявучэбны  план групы інтэграванага навучання і выхаванняна бягучы навучальны год, вучэбны план класа інтэграванаганавучання і выхавання на бягучы навучальны год распрацоўваюццаУСТАНОВАЙ адукацыі на аснове тыпавога вучэбнагаплана дашкольнай адукацыі або тыпавога вучэбнага плана ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведна, а таксама адпаведнага вучэбнага планаспецыяльнай адукацыі і зацвярджаюцца дырэктарам па ўзгадненні з дзяржаўнымцэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

<pre> 9.4.Да праграмна-плануючай дакументацыі выхавання адносяцца Канцэпцыя бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі, Праграма бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі, комплексныя праграмы выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі, праграма выхаваўчай работы УСТАНОВЫ адукацыі. </pre> <pre> Праграма  выхаваўчай работы УСТАНОВЫ адукацыі распрацоўваецца  ваУСТАНОВЕадукацыі  на падставе адпаведнай  комплекснай праграмы выхавання дзяцей  і  навучэнскай моладзі, вызначае мэты, задачы, асноўныя накірункі, формы і метады выхавання  навучэнцаў з улікам асаблівасцей, патрэбаў і інтарэсаў навучэнцаў ва УСТАНОВЕ і зацвярджаецца кіраўніком УСТАНОВЫ. План выхаваўчай работы УСТАНОВЫ адукацыі распрацоўваецца на бягучы навучальны год на аснове праграмы выхаваўчай работы УСТАНОВЫ адукацыі, вызначае мерапрыемствы па рэалізацыі асноўных напрамкаў выхавання навучэнцаў, тэрміны, месца іх правядзення, удзельнікаў, асоб, адказных за іх правядзенне, і зацвярджаецца кіраўніком УСТАНОВЫ адукацыі.</pre> <pre> 9.5.Метадычная дзейнасць ва УСТАНОВЫ адукацыі грунтуецца на дасягненнях навукі, перадавога педагагічнага вопыту, накіравана на павышэнне прафесійнага майстэрства кожнага педагога, на развіццё творчага патэнцыялу педагагічнага калектыву, на павышэнне якасці адукацыйнага працэсу.</pre>

     9.6.Метадычная работа ва УСТАНОВЕ адукацыі ажыццяўляецца праз метадычны савет, метадычныя фарміраванні. Кардынальныя пытанні метадычнай работы вырашаюцца на педагагічным савеце.

Усе метадычныя фарміраванні цесна ўзаемадзейнічаюць з мэтай ўдасканалення адукацыйнага працэсу, ствараючы і развіваючы інавацыйныя спосабы педагагічнага супрацоўніцтва па дасягненні аптымальных вынікаў работы УСТАНОВЫ адукацыі.

Кіраўнік метадычнага фарміравання выбіраецца з ліку найбольш актыўных настаўнікаў, якія маюць вышэйшую і першую катэгорыю, і нясуць адказнасць за творчую работу ўсяго метадычнага фарміравання.

<pre>      9.7.У адукацыйным працэсе УСТАНОВЫ адукацыі дапускаецца выкарыстанне навучальных выданняў, афіцыйна зацверджаных або дапушчаных у якасці адпаведнага віду вучэбнага выдання Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, рэкамендаваных арганізацыямі, якія ажыццяўляюць навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыі, а таксама іншых выданняў, якія вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.</pre> <pre> 9.8.Ва УСТАНОВЕ адукацыі з мэтай павышэння якасці адукацыі можа быць арганізавана эксперыментальная і інавацыйная дзейнасць праз рэалізацыю эксперыментальных і інавацыйных праектаў.</pre>

9.9. УСТАНОВА адукацыі ажыццяўляе перспектыўнае планаванне  сваёй  дзейнасці,  распрацоўвае і зацвярджае  Праграму  развіцця  УСТАНОВЫ адукацыі  на 5-гадовы  перыяд дзейнасці.

РАЗДЗЕЛ10. ФІНАНСАВАННЕ І МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

10.1. Фінансавая  дзейнасць  УСТАНОВЫ адукацыі будуецца на дзеючым заканадаўстве Рэспублікі Беларусь, якое рэгулюе  фінансава-гаспадарчыя адносіны  ў дзяржаўных  органах. Фінансава –гаспадарчая дзейнасць УСТАНОВЫ адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь « Аб  бухгалтарскім уліку і  справаздачнасці» (артыкул 10) шляхам заключэння дагавору з  цэнтралізаванай бухгалтэрыяй ОРГАНА КІРАВАННЯ.

<pre> 10.2.Фінансаванне УСТАНОВЫ адукацыі ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, сродкаў ЗАСНАВАЛЬНІКА, сродкаў, атрыманых ад дзейнасці,  якая прыносіць даходы, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам. </pre> <pre>      10.3.Фінансаванне УСТАНОВЫ адукацыі  ажыццяўляецца з улікам дзяржаўных сацыяльных стандартаў у галіне адукацыі, рэалізацыі Дзяржаўных праграм у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім і мясцовых бюджэтах на гэтыя мэты, і іншых крыніц.</pre> <pre> 10.4.УСТАНОВА адукацыі можа ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы,  у адпаведнасці з заканадаўствам. Ажыццяўленне УСТАНОВАЙ  адукацыі дзейнасці, якая прыносіць даходы, не цягне зніжэння іх фінансавання за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў. </pre> <pre> Аказанне платных паслуг у сферы адукацыі не можа ажыццяўляцца ў замен або ў рамках адукацыйнай дзейнасці, якая фінансуецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, пагаршаць якасць прадастаўлення паслуг у сферы адукацыі, якія аказваюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў. Сродкі, атрыманыя УСТАНОВАЙ адукацыі ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, паступаюць у яе самастойнае распараджэнне і расходуюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.</pre>

     10.5.Даходы, атрыманыя ад аказання дадатковых платных паслуг і маёмасць, набытая за кошт гэтых даходаў, паступаюць у самастойнае распараджэнне УСТАНОВЫ адукацыі і ўлічваюцца на балансе ОРГАНА КІРАВАННЯ.

<pre> 10.6.Матэрыяльна-тэхнічная база  УСТАНОВЫ адукацыі  фарміруецца  па дзеючых  нарматывах, з улікам  неабходнасці забеспячэння  дашкольнай,</pre> <pre> агульнай сярэдняй адукацыі, тыпу  УСТАНОВЫ адукацыі, спецыфікі і   форм адукацыі.</pre> <pre> Матэрыяльна-тэхнічную базу УСТАНОВЫ адукацыі складаюць зямельныя ўчасткі, будынкі, збудаванні, абсталяванне, транспартныя сродкі і іншая маёмасць.</pre> <pre> Ва УСТАНОВЕ адукацыі маюцца:</pre> <pre> -памяшканні, кабінеты, лабаранцкія, майстэрня, спартыўныя пляцоўкі, забяспечаныя мэбляй, інвентаром, сродкамі навучання, неабходнымі для арганізацыі адукацыйнага працэсу;</pre> <pre> -спартыўная зала для заняткаў фізічнай культурай і спортам;</pre> <pre> -іншая маёмасць у адпаведнасці з санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі.</pre> <pre> 10.7.Умацаванне, абнаўленне і   развіццё матэрыяльна -тэхнічнай базыУСТАНОВЫ адукацыі ажыццяўляецца  за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама сродкаў, атрыманых  у  выніку   аказання  платных  паслуг, рэалізацыі  прадукцыі і  паслуг насельніцтву, дабравольных ахвяраванняў  фізічных і юрыдычных асоб, спонсарскіх сродкаў, іншых відаў  дзейнасці,якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, а таксама ў адпаведнасці з праграмай развіцця сістэмы адукацыі, праграм развіцця дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і з улікам патрэб асобы, грамадства і дзяржавы ў павышэнні якасці адукацыі.</pre> <pre> 10.8.Памяшканні УСТАНОВЫ адукацыі  абсталююцца і эксплуатуюцца ў адпаведнасці з правіламі тэхнікі бяспекі  і санітарна-гігіенічнымі нормамі.</pre>

      10.9.Суб’екты адукацыйных адносін у адпаведнасці з дзейнічаючым заканадаўствам нясуць адказнасць  за пашкоджанне будынкаў і пабудоў УСТАНОВЫ адукацыі, абсталявання, інвентару і іншай маёмасці.

<pre> </pre> <pre> </pre> <pre> РАЗДЗЕЛ 11. ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ШТАТНАГА РАСКЛАДУ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ. АПЛАТА ПРАЦЫ РАБОТНІКАЎ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ</pre> <pre> 11.1.Працоўныя адносіны ва УСТАНОВЕ адукацыі рэгулююцца  Працоўным  Кодэксам Рэспублікі Беларусь, калектыўным дагаворам, працоўным дагаворам (кантрактам), Статутам, Правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, службовымі інструкцыямі работнікаў  УСТАНОВЫ, другімі нарматыўна-прававымі актамі. Службовыя інструкцыі  работнікаў распрацоўваюцца кіраўнікамі  структурных падраздзяленняў і зацвярджаюцца  дырэктарам УСТАНОВЫ  на падставе тыпавых кваліфікацыйных характарыстак.</pre>

11.2.Работнікі  УСТАНОВЫ рэалізуюць свае правы на  працу шляхам заключэння працоўнага дагавору (кантракта).

11.3.Кваліфікацыйныя патрабаванні да педагагічных работнікаў вызначаюцца адпаведнымі кваліфікацыйнымі характарыстыкамі.

11.4.Дырэктар УСТАНОВЫ назначаецца на пасаду загадам начальніка ОРГАНА КІРАВАННЯ на кантрактнай  аснове.

11.5.Усе назначэнні (вызваленні), згода назначэння  (вызвалення) па пасадзе, якія ўключаны ў штатны расклад УСТАНОВЫ, праводзяцца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку  назначэння ( вызвалення) на пасадзе  работнікаў, якія ўключаны  ў  кадравы рэестр ОРГАНА КІРАВАННЯ.

11.6.Камплектаванне  УСТАНОВЫ педагагічнымі работнікамі  на вакантныя месцы  ажыццяўляецца з ліку асоб, якія маюць адпаведную адукацыю, падрыхтоўку і неабходныя  працоўныя і  маральныя якасці.

11.7.Патрабаванні, якія прад'яўляюцца  да педагагічных работнікаў УСТАНОВЫ, іх правы і абавязкі вызначаюцца  Кодэксам, сапраўдным Статутам. Работнікі УСТАНОВЫ адукацыі маюць права на ўдзел у кіраванні УСТАНОВАЙ, на абарону прафесійнай і асабістай годнасці.

11.8.Да іншых работнікаў УСТАНОВЫ адносяцца асобы,  якія ажыццяўляюць   адміністратыўна - гаспадарчыя, вытворчыя і іншыя дадатковыя функцыі.

11.9.Правы і абавязкі іншых работнікаў УСТАНОВЫ ўстанаўліваюцца заканадаўствам  Рэспублікі Беларусь, сапраўдным Статутам і іншымі лакальнымі  актамі УСТАНОВЫ, іх працоўнымі дагаворамі  (кантрактамі).

11.10.Правам наймаработнікаў валодае дырэктар   УСТАНОВЫ. Прыём на работу ва УСТАНОВУ адукацыі і звальненне педагагічных, медыцынскіх кадраў, бібліятэкара і іншых работнікаў ажыццяўляе дырэктар УСТАНОВЫ.

11.11.Да педагагічнай дзейнасці не дапускаюцца асобы, якім занятак дадзенай дзейнасцю забаронены рашэннем суда ці па медыцынскіх паказаннях, а таксама асобы, якія былі асуджаны за некаторыя злачынствы. Пералік адпаведных медыцынскіх супрацьпаказанняў і складу злачынства вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

11.12.Штатны расклад УСТАНОВЫ адукацыі зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненні з ОРГАНАМ КІРАВАННЯ на аснове тыпавых штатных нарматываў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі, у межах сродкаў, выдзеленых на аплату працы. Працоўныя адносіны работнікаў ва УСТАНОВЕ рэгулююцца працоўнымі дагаворамі (кантрактамі), якія заключаюцца ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам, калектыўным дагаворам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.

11.13.Аплата працы    і прэміраванне работнікаўУСТАНОВЫ адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам  лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі.

11.14.Бухгалтарскі ўлік ажыццяўляецца цэнтралізаванай бухгалтэрыяй па дагавору паміж  ОРГАНАМ КІРАВАННЯ і УСТАНОВАЙ адукацыі.

Парадак вядзення бухгалтарскага, статыстычнага ўліку УСТАНОВЫ здзяйсняецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам  цэнтралізаванай бухгалтэрыяй  ОРГАНА КІРАВАННЯ.

11.15. У адпаведнасці з заканадаўствам  персанал  УСТАНОВЫ  мае права   свабодна аб’ядноўвацца і ўступаць у прафесійныя саюзы.
Адміністрацыя  УСТАНОВЫ прызнае створаныя  ў  працоўным калектыве   органы прафсаюзаў, іх прафсаюзныя камітэты (ПК) законнымі прадстаўнікамі  арганізацыі працоўных  УСТАНОВЫ, уступае  з імі  ў  перагаворы, заключае  калектыўныя дагаворы, іншыя  пагадненні   аб ахове  і другіх умовах працы.

11.16. Атэстацыя педагагічных работнікаў УСТАНОВЫправодзіцца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі.Вынікі атэстацыі педагагічных работнікаў з’яўляюцца падставай для іх дыферэнцыраванай аплаты працы. Атэстацыя педагагічных работнікаў праводзіцца па кожнай займаемай пасадзе.

РАЗДЗЕЛ 12. МІЖНАРОДНЫЯ СУВЯЗІ

12.1. УСТАНОВА адукацыі можа прымаць удзел у міжнародным супрацоўніцтве па праблемах адукацыі, павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў, прымаць удзел у міжнародных мерапрыемствах, якія праводзяцца па праблемах адукацыі, выхавання, навукі; супрацоўнічаць з творчымі і навуковымі саюзамі, грамадскімі арганізацыямі, фондамі, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

     12.2.УСТАНОВА адукацыі ажыццяўляе супрацоўніцтва на падставе дагавора і пагаднення з замежнымі ўстановамі адукацыі і ОРГАНА КІРАВАННЯ, можа заключаць прамыя дагаворы з замежнымі адукацыйнымі ўстановамі па абмену вучнямі і настаўнікамі, правядзенню сумесных мерапрыемстваў па пагадненню з органам кіравання.

12.3.Правядзенне мерапрыемстваў у межах міжнароднай дзейнасці можа ажыццяўляцца за лік розных крыніц фінансавання.

РАЗДЗЕЛ 13. СТВАРЭННЕ, ПЕРАЙМЕНАВАННЕ, ЛІКВІДАЦЫЯ І РЭАРГАНІЗАЦЫЯ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

<pre> 13.1. Стварэнне, перайменаванне, ліквідацыя і рэарганізацыя УСТАНОВЫ адукацыі ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.</pre> <pre> 13.2. Спыненне дзейнасці УСТАНОВЫ адукацыі можа ажыццяўляцца шляхам рэарганізацыі ці ліквідацыі па завяршэнні навучальнага года.</pre> <pre> 13.3.Рашэнне аб ліквідацыі УСТАНОВЫпрымаецца ЗАСНАВАЛЬНІКАМ на падставе ацэнкі наступстваў такой ліквідацыі з улікам колькасці асоб, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні дашкольнай адукацыі і агульнай сярэдняй адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, і колькасці дзяржаўных устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы дашкольнай адукацыіі агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі,адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю на гэтай тэрыторыі.</pre> <pre> 13.4.УСТАНОВА адукацыі лічыцца рэарганізаванай ці ліквідаванай з моманту ўнясення адпаведнага запісу ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.</pre> <pre> 13.5. Пры ліквідацыі і рэарганізацыі УСТАНОВЫ адукацыі, работнікам, якія звальняюцца, гарантуецца захаванне іх правоў і інтарэсаў  у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.</pre> <pre>      13.6.У выпадку змены месцазнаходжання УСТАНОВА адукацыі накіроўвае ў рэгіструючы орган адпаведнае ўведамленне на працягу 10 рабочых дзён.</pre> <pre>      13.7.У выпадку спынення дзейнасці УСТАНОВЫ адукацыі ЗАСНАВАЛЬНІК прымае меры па пераводзе навучэнцаў са згоды законных прадстаўнікоў выхаванцаў у іншыя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы, у парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.</pre> <pre>      13.8. Па іншых пытаннях, не адлюстраваных у дадзеным Статуце, УСТАНОВА адукацыі кіруецца дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.</pre>

                                                        

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.