Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Отряд "ЮПМ"

Дата: 16 октября 2020 в 15:47, Обновлено 21 сентября 2021 в 10:12
Автор: Копать И. В.

Атрад «Юныя памочнікі міліцыі»

Атрад «Юныя памочнікі міліцыі» (ЮПМ)  з’яўляецца добраахвотнай арганізацыяй навучэнцаў установы адукацыі, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, ствараецца ў мэтах удасканалення маральнага выхавання дзяцей і падлеткаў, павышэння правасвядомасці навучэнцаў, а таксама накіравана на прафілактыку безнагляднасці і правапарушэнняў у падлеткавым асяроддзі.

Мэта атрада «Юныя памочнікі міліцыі»:

  • выхаванне непаўналетніх у духу патрыятызму і захавання агульнапрынятых нормаў і правілаў паводзін;
  • арганізацыі змястоўнага і разумнага вольнага часу дзяцей;
  • прыцягнення навучэнцаў да вывучэння асноў права і дзеючага заканадаўства;
  • прапагандзе правілаў бяспекі жыццядзейнасці сярод дзяцей і падлеткаў;
  • прышчаплення навучэнцам навыкаў працавітасці, творчага мыслення, беражлівых адносін да матэрыяльных каштоўнасцяў;
  • развіцця і ўдасканалення здольнасцяў і талентаў, а таксама прапаганда здаровага ладу жыцця.

Задачы атрада “ЮПМ”:

  • фарміраванне прававой свядомасці сярод падлеткаў;
  • атрыманне навучэнцамі неабходнага мінімуму ведаў па асновах дзеючага заканадаўства;
  • навучыць іх выконваць агульнапрынятыя правілы паводзін і ўмела дзейнічаць у розных экстрэмальных жыццёвых сітуацыях;
  • павышэнне прэстыжу службы ў праваахоўных органах.

Статут атрада «Юныя памочнікі міліцыі»

1. Агульныя палажэнні.

1.1. Атрад  «Юныя памочнікі міліцыі» з’яўляецца добраахвотнай арганізацыяй УА, які арганізуецца ў мэтах прафілактыкі правапарушэнняў сярод непаўналетніх, удасканалення маральнага выхавання, павышэння правасвядомасці дзяцей і падлеткаў.

1.2. Дзейнасць атрада  грунтуецца на выкананні заканадаўства Рэспублікі Беларусь, рашэнняў і распараджэнняў раённага выканаўчага камітэта.

1.3. Атрад «ЮПМ» створаны з ліку навучэнцаў 7-11 класаў УА ва ўзросце ад 13 да 17 гадоў, якія жадаюць прыняць удзел у яго дзейнасці.

1.4. На арганізацыйным сходзе выбіраюцца камандзір, намеснік камандзіра  і размяркоўваюцца абявязкі паміж  членамі атрада клуба.

1.5. Прыём у члены атрада  ажыццяўляецца  на агульным сходзе на падставе асабістай вуснай заявы навучэнца.

2. Асноўныя задачы атрада

2.1. Асноўнымі задачамы:

2.1.1. Выхаванне непаўналетніх у духу непрымірымасці да любых адхіленнях ад агульнапрынятых нормаў і правілаў паводзін;

2.1.2. Правядзенне  тлумачальнай работы аб адказнасці за ўчыненне супрацьпраўных дзеянняў сярод навучэнцаў;

2.1.3. Падтрыманне грамадскага парадку і папярэджванне правапарушэнняў, супрацьпраўных дзеянняў і антыграмадскіх учынкаў сярод непаўналетніх  ва УА  і на прылеглай тэрыторыі;

2.1.4. Тлумачэнне навучэнцам правілаў паводзін у грамадскіх месцах;

2.1.5. Арганізацыя засваення вучнямі базавага  ўзроўню ведаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці, уменні дзейнічаць у розных экстрэмальных жыццёвых сітуацыях.

3. Змест і формы работы клуба

3.1. Выхаванне вучняў на баявых і працоўных традыцыях беларускай міліцыі і іншых праваахоўных органаў;

3.2. Вывучэнне асноў беларускага заканадаўства, арганізацыя і ўдзел у працы лекторыяў па прапагандзе прававых ведаў сярод непаўналетніх;

3.3. Правядзенне тэматычных вечароў, конкурсаў і віктарын,

3.4. Сустрэчы з работнікамі і ветэранамі праваахоўных органаў;

3.5. Аказанне дапамогі адміністрацыі школы ў падтрыманні правапарадку ў школе, месцах правядзення мерапрыемстваў для дзяцей і падлеткаў;

3.6. Прыцягненне падлеткаў, якія маюць адхіленні ў паводзінах, да ўдзелу ў спартыўных мерапрыемствах, конкурсах, іншых культурных мерапрыемствах;

3.7. Правядзенне індывідуальнай выхаваўчай работы з падлеткамі, схільнымі да супрацьпраўных паводзін і якія стаяць на ўліку ў ІСН;

3.8. Прапаганда і распаўсюджванне прававых ведаў, прававое выхаванне юнакоў і дзяўчат;

3.9. Прыцягненне сродкаў масавай інфармацыі да асвятлення дзейнасці атрада ў мэтах агульнай прафілактыкі правапарушэнняў;

3.10. Наведванне судовых працэсаў над непаўналетнімі, арганізацыя экскурсій;

3.11. Удзел у спаборніцтвах  атрадаў юных сяброў міліцыі.

4. Абавязкi членаў атрада:

4.1. Быць прыкладам у працы, вучобе і побыце, пастаянна павышаць свой агульнаадукацыйны і культурны ўзровень, быць узорам у выкананні агульнапрынятых нормаў і правілаў паводзін;

4.2. Пастаянна вывучаць асновы беларускага заканадаўства;

4.3. Паўсюдна аказваць дапамогу адміністрацыі УА, супрацоўнікам органаў (падраздзяленняў) унутраных спраў і грамадзянам у спыненні супрацьпраўных паводзін падлеткаў і моладзі;

4.4. Выконваць дакладна і хутка ўсе атрыманыя заданні, строга выконваць дысцыпліну;

4.5. Сістэматычна займацца спортам, авалодваць ваеннымі навыкамі, умець аказваць першую медыцынскую дапамогу.

5. Узаемадзеянне з адміністрацыяй УА, дзяржаўнымі структурамі і грамадскімі арганізацыямі

5.1. Адміністрацыя УА, камітэт ГА «БРСМ» і  раённы аддзел унутраных спраў аказваюць практычную дапамогу штабу атрада.

План работы атрада “ЮПМ”

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.