Вучнёўскае самакіраванне - гэта магчымасць для вучняў самім планаваць, арганізоўваць сваю дзейнасць, удзельнічаць у рашэнні пытанняў школьнага жыцця, праводзіць мерапрыемствы, якія выклікаюць цікавасць. Удзел у рабоце вучнёўскага самакіравання садзейнічае развіццю пачуцця датычнасці да ўсяго, што адбываецца ў класе, школе, а значыць, і краіне.
Удзел у школьным самакіраванні - гэта магчымасць прадэманстраваць унікальнасць сваёй асобы, пераадолець цяжкасці, несці адказнасць за свае ўчынкі, навучыцца супрацоўніцтву.