Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

шаг

Дата: 28 апреля 2022 в 16:02, Обновлено 23 февраля 2023 в 21:47
Автор: Копать И. В.

Пасяджэнне ШАГ 23.02.2023 год

“Гонар за Беларусь. Энергія для стварэння, энергія для будучага” (забеспячэнне  энергабяспекі краіны)

Пляцоўка для разважання. Паняцце энергія для будучага  заўсёды атаясамліваецца з прагрэсам, з росквітам дзяржавы, з паляпшэннем дабрабыту людзей. Вучням было прапанавана падумаць над дадзеным пытаннем, выказаць сваё меркаванне. У  маналогах старшакласнікаў гучала думка аб значэнні энергазберажэння   для чалавецтва, аб важнасці разумення кожным чалавекам  зберажэння энергіі для будучых пакаленняў. Энергетыка – адно з асноўных галін нацыянальнай эканомікі Рэспублікі Беларусь. Яе развіццё вызначаецца стратэгіяй сацыяльна-эканамічнага разіцця дзяржавы і шэрагам дзяржаўных праграм

ШАГ 1. Інфармацыйны рынг.  Удзельнікі лектарскай групы зярнулі ўвагу слухачоў на тое, што сёння энергетычная сістэма Беларусі – стабільна працуючы тэхналагічны комплекс, які забяспечвае надзейнае і бесперабойнае забеспячэнне энергіяй. У Рэспубліцы Беларусь 100% насельніцтва мае доступ да электраэнергіі. Нашы гідраэлектрастанцыі выпрацоўваюць электраэнергіі ў 20 разоў больш  на сучасны момант, чым у 1995 годзе, даюць  савакупна  ў 18 разоў больш, чым гідраэнергетыка 1995 года.  Цікава, што ў нашай краіне больш за ўсё аб’ектаў узнаўляемай энергетыкі ў Магілёўскай і Гродзенскай вобласцях, але самыя буйныя – на Гомельшчыне і Віцебшчыне.

          Вучні ў сваіх выступленнях адзначылі, што стараюцца  прымаць  актыўны ўдзел у  акцыях па энергазберажэнні “Эканомія энергіі ў сям’і” і школе”, “Дзень энергазберажэння”, “Час зберажэння энергіі” і іншыя. 

ШАГ 2. Разважаем па наступных пытаннях:

1. Якімі энергарэсурсамі валодае наша краіна?

2. Ці згодны вы з тым, што сёння энергетычная сістэма Беларусі – стабільна працуючы тэхналагчны комплекс, які забяспечвае надзейнае  бесперабойнае забеспячэнне энергяй?

3. Як вы думаеце, чаму ў Беларусі зроблены асноўны акцэнт на развіццё атамнай энергетыкі?

4. Як уздзейнічае сучасная энергасістэма на экалагічную сітуацыю ў краіне?

5. Якія прафесіі звязаны з энергетычнай галіной? Якія ўстановы адукацыі рыхтуюць спецыялістаў для дадзенай галіны?

6. Якім чынам, на ваш погляд, можна зрабіць свой дом энергаэфектыўным?

ШАГ 3. Мы дзейнічаем.У рамках дадзенага этапа прапанавана вучням прыняць удзел у акцыі “Выходзячы, выключайце свет”, у кожным кабінеце размясціць памяткі аб энергазберажэнні, таксама прыняць удзел у конкурсе “Энергамарафон”.

Пасяджэнне ШАГ 26.01.2023 год

“Гонар за Беларусь.Навука  і інавацыі – цяперашняе і будучае нашай эканомікі” (дасягненні ў навукова-тэхнічнай дзейнасці, інавацыйным і тэхналагічным развіцці)

Пляцоўка для разважання. Паняцце навука заўсёды атаясамліваецца з прагрэсам, з росквітам дзржавы, з паляпшэннем дабрабыту людзей. Вучням было прапанавана падумаць над дадзеным пытаннем, выказаць сваё меркаванне. У  маналогах старшакласнікаў гучала думка аб значэнні развіцця навукі для чалавецтва, аб важнасці разумення кожным чалавекам па магчымасці старацца ўнесці свой уклад  у развіццё навукі. Важным на сучасным этапе для  вучняў установы адукацыя з’яўляецца – адказныя адносіны да вучобы, набыццё ведаў,  каб у будучым дзякуючы развітаму інтэлектуальнаму патэнцыялу, прадоўжыць справы развіцця навукі дзеля росквіту сваёй краіны.

ШАГ 1. Інфармацыйны рынг. У гасцях удзельнікаў чарговага пасяджэння ШАГ быў урач Турэцкай амбулаторыі Іван Дамінікавіч Паўлючык. У гутарцы з прадстаўніком  медыцыны вучняў асабліва цікавіла, якія інавацыі ў сучасны момант мы назіраем  ў навуцы ў  дадзеным напрамку: перадавыя тэхналогі лячэння, сучасныя аперацыі, новыя прэпараты, тэхніка, над чым цяпер працуюць вучоныя Беларусі ў вобласці медыцыны?  Іван Дамінікавіч адзначыў, што на дадзеным этапе важным для вучоных Беларусі з’яўляецца распрацоўка вакцыны. Перш за ўсё  маецца на ўвазе атрыманне  лекавага сродку для медыцынскай прафілактыкі COVID – 19. Прататып беларускай вакцыны супраць каранавіруснай інфекцыі ўжо гатовы. Ён праходзіць этап лабараторных даследаванняў і іспыты на жывёлах.  Акцэнтавалася ўвага іна такіх важных пытаннях, як тэхналогія вытворчасці вакцыны, максімальная эфектыўнасць вакцыны,  шляхі яе адаптацыі да чалавечага арганізму.

          Вучні 8-11 класаў ў сваіх выказваннях падкрэслівалі значымасць беларускай навукі, яе эфектыўнасць. Адзначылі, што сучасная Акадэмія навук–гэта  магутны  даследчы цэнтр, накіраваны на замацаванне нацыянальнай эканомікі. Усе акадэмічныя навукова-даследчыя і навукова-вытворчыя арганізацыі матываваны на ўкараненне сваіх распрацовак у рэальны сектар эканомікі і сацыякультурную сферу.

        З гонарам старшакласнікі адзначылі, што знакамітымі вучонымі, якія  прсвяцілі  жыццё беларускай навуцы, сталі выпускнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Турэцкая сярэдняя школа”. Гэта такія знакамітыя людзі як Мікалай Афанасьевіч Ламан – прафесар, доктар біялагічных навук, член-карэспандэнт, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Конюх Уладзімір Сяргеевіч – доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, Кікель Павел Васільевіч –кандыдат фізіка-матэматычных навук, доктар філасофскіх навук, прафесар, Булдык Георгій Мітрафанавіч – прафесар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, Бірыч Уладзімір Уладзіміравіч – кандыдат тэхнічных навук і іншыя. Імі ганарыцца ўстанова адукацыі, на іх раўняюцца вучні.

ШАГ 2. Разважаем па наступных пытаннях:

1.Якія перспектыўныя накірункі развіцця эканомікі Беларусі  знаходзяцца ў цэнтры ўвагі беларускіх вучоных?

2.Якія ўмовы створаны для падтрымкі маладых вучоных?

3.Ці ведаеце вы, які памятны знак устаноўлены каля будынка Нацыянальнай акадэміі навук?

4.Якія магчымасці для задавальнення творчых, даследчых цікавасцяў вучняў  адкрывае дзіцячы тэхнапарк?

5.Як вы думаеце, якія ўменні і веды неабходныя для  таго, каб стаць вучоным, здзяйсняць навуковыя адкрыцці?

6.Якія магчымасці для набыцця дадатковых уменняў і ведаў прадстаўляюць  установы адукацыі ў нашай краіне (школа,гімназія, ліцэй, установа дадатковай адукацыі)?

ШАГ 3. Мы дзейнічаем.У рамках дадзенага этапа прапанавана вучнямпрыняць удзел у складанні “Хіт-парада  з 10 адкрыццяў 21 века”, інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”

Пасяджэнне ШАГ 22.12.2022 год

 «Гонар пра Беларусь.  Захоўваем мінулае, цэнім цяперашняе, будуем будучае» (вынікі  Года  гістарычнай памяці).

ШАГ 1.Мы даведваемся.  Вывучэнне тэрэтычнага матэрыялу аб асноўных падзеях,  разважанне  аб значымасці мерапрыемстваў, праведзеных у бягучым годзе. Было адзначана, што асноўнымі напрамкамі дзейнасці ўстановы адукацыі  ў 2022/2023  навучальным годзе з’яўляліся перш за ўсё  вывучэнне і даследаванне сваёй малой радзімы на аснове мясцовага краязнаўчага матэрыялу, добаўпарадкаванне  тэрыторый мемарыяльных комплексаў, помнікаў загінуўшым воінам і мірным жыхарам, даследаванне  дзейнасці знакамітых людзей. На працягу года  вучні ўстановы адукацыі прынялі актыўны ўдзел у такіх акцыях, як “Подзвіг народа ў нашых сэрцах”, “Беларусь памятае”, “Помнік”, “Мая радаслоўная”, “Вандруем разам з сям’ёй”  і іншыя. Праведзены такія мерапрыемствы, як   цыкл музейных урокаў “Слаўныя сцяжынкі роднага краю”, цыкл экскурсій у рамках  рэспубліканскай акцыі “Поезд памяці”, урокі памяці “Гістарычная памяць – дарога ў будучыню”,  адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню народнага адзінства і іншае. Патрэбна адзначыць, што вучні добра разумеюць значэнне  памяці аб подзвігу нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, памяці аб слаўных справах знакамітых землякоў, якія паслужылі развіццю і росквіту нашай дзяржавы.


 

ШАГ 2. “Мы разважаем.” Вучні адказвалі на пытанні, выказвалі свае меркаванні. Была арганізавана работа з матэрыяламі прэзентацыі “Палітыка генацыда  беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. Старшакласнікі  выказалі свае думкі ў адказах на наступныя пытанні:

-Як вы лічыце, у чым заключаецца  гістарычная памяць і наколькі яна для вас важная?

-Як вы лічыце, што азначае захаваць гістарычную памяць?

-Якое значэнне  для  ўвекавечвання  гераічных і трагічных старонак нашай гісторыі  мае міжнародны гістарычны праект “Цифровая звезда”?

-Якімі падзеямі быў напоўнены гэты год – Год гістарычнай памяці?

ШАГ 3. “Мы дзейнічаем.”

Было вырашана  прадаўжаць прымаць удзел  у акцыях па добраўпарадкаванні помнікаў воінскай славы,  помнікаў загінуўшым воінам і мірным жыхарам. Таксама  арганізаваць правядзенне экскурсій ў шосты школьны дзень па памятных мясцінах  свайго рэгіёна, звязаных з генацыдам жыхароў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Пасяджэнне ШАГ 24.11.2022 год

 "Гонар за Беларусь. Наша прамысловасць – надзейны фундамент незалежнасці” (развіццё машынабудавання,  хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, вытворчасці калійных удабрэнняў)

ШАГ 1.Пляцоўка  для ток-шоу “Хачу выказаць сваё меркаванне”. Вучні   агучылі свае ўражанні  аб рабоце   прамысловасці Беларусі. Адзначалі, што сёння прамысловыя прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь  выпускаюць усю транспартную лінейку: веласіпеды, матацыклы, легкавыя аўтамабілі, аўтобусы, тралейбусы, тракатары і машыны для сельскай гаспадаркі.  На пасяджэнні прысутнічаў старшыня Турэцкага сельскага выканаўчага камітэта С.В. Барычэўскі, які ў сваім выступленні адзначыў, што беларускае машынабудаўніцтва забяспечвае якасную работу такіх галін эканомікі, як энаргетыка, будаўніцтва, транспарт, аграпрамысловы комплекс.  Звярнуў увагу прысутных на тое, што кожны год МТЗ выпускае каля 40 тысяч трактараў і машын для развіцця сельскай гаспадаркі. Акрамя таго звыш 90% прадукцыі завод  прадае за мяжу – трактар BELARUS апрацоўвае зямлю на пяці кантынентах ў больш чым 120 краінах свету. З цікавасцю ўдзельнікі пасяджэння абмяркоўвалі такія пытанні, як развіццё прамысловага турызму,  праект  «100 ідэй для Беларусі», які стартаваў у 2011 годзе па ініцыятыве БРСМ і стаў візітнай карткай маладзёжнай арганізацыі.  У выніку было адзначана, што  сапраўды  ўзнікае  гонар у душы за  людзей, якія шчыруюць на ніве  беларускай  прамысловасці.

ШАГ 2.Мы разважаем.   Адбыўся дыялог па  наступных пытаннях:

  1. Машынабудаванне – аснова і рухаючая сіла эканомікі нашай краіны.
  2. Беларусь – “краіна вялікай хіміі”.

У фокусе абмеркавання знаходзіліся такія паняцці, як  экалагічныя віды транспарта, прамысловы турызм, хімічная прамысловасць, золата хімічнай прамысловасці і інш.

ШАГ 3. Мы дзейнічаем.  У рамках дадзенага этапа вучням  прапанавана прыняць удзел у стварэнні ментальнай карты “Хімія ў жыцці чалавека”

Пасяджэнне ШАГ 27.10.2022 год

“Гонар за Беларусь.  Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі (аб забеспячэнні рэалізацыі правоў грамадзян і юрыдычных асоб на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай прававой інфармацыі)

Бліц-турнір для вучняў складаўся  з пытанняў для разважання:

1. Што вы ведаеце аб дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі?

2. Якая арганізацыя з’яўляецца каардынатарм  функцыянавання і развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі?

3. Як вы думаеце, з якой мэтай створаны Дзіцячы прававы сайт ?

4. З якой мэтай Цэнтрам распрацавана інфармацыйна-пошукавая сістэма  “ЭТАЛОН-ONLINE? Якая інфармацыя ў ёй утрымліваецца?

5. У чым складаецца сацыяльнае значэнне для  чалавека і дзяржавы даступнасць прававой інфармацыі?

 ШАГ 1. Мы даведваемся. Адбыўся  абмен думкамі паміж  педагогамі і   вучнямі   аб  дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі. У прыватнасці адзначалася, што даступнасць прававой інфармацыі, у першую чаргу – нарматыўных прававых актаў, якія складаюць заканадаўства Рэспублікі Беларусь, мае важнейшае сацыяльнае значэнне як для дзяржавы, так і для кожнага яе грамадзяніна. Граматна створаная сістэма прававой інфармацыі  дазваляе не толькі лёгка арыентавацца ў прававым полі і знаходзіць неабходныя звесткі, але і быць актыўным грамадзянінам сваёй краіны

.

Інспектар па справах непаўналетніх  Карэліцкага РАУС Валенцюкевіч Аляксандр  Уладзіміравіч падрабязна расказаў вучням аб прававой сістэме нашай дзяржавы, аб адзінай крыніцы афіцыяльна апублікаваных прававых актаў Рэспублікі Беларусь  - Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале.  Звярнуў увагу вучняў на важнасць  валодання інфармацыяй аб сваіх правах, аб веданні правіл карыстання крыніцамі інфармацыі.

ШАГ 2.Мы разважаем.   Была арганізавана  пляцоўка – дыялог па тэме “Дяржаўная сістэма прававой інфармацыі”.  У фокусе абмеркавання  знаходзіліся такія паняцці як прававая асвета,  актыўная грамадзянская пазіцыя, Дзіцячы прававы сайт,  шляхі эфектыўнага пошуку патрэбнай прававой інфармацыі.

ШАГ 3. Мы дзейнічаем. Вучням 8  - 11 класа  прапанавана скласці ТОП-5 дасягненняў ў вобласці прававой інфарматызацыі, таксама прыняць  удзел у прававым турніры “Сіла закона”.

Пасяджэнне ШАГ 22.09.2022 год

“Гонар за Беларусь.  Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна”

Цікавым для вучняў 8 – 10 класаў стала разважанне аб значэнні развіцця ў сабе такой якасці, як актыўная пазіцыя грамадзяніна сваёй краіны. Лета для кожнага старшакласніка стала не толькі часам адпачынку, але і часам карысных спраў, часам павышэння ітэлектуальнага і творчага ўзроўню, часам адкрыццяў новага, раней  невядомага ў час удзелу ў паходах, экскурсіях па роднаму краю.

 ШАГ 1. Мы даведваемся. Вучні вызначылі для сябе вялікую значымасць прапанаваных маршрутаў: “Адзін маршрут – агульная памяць”, “Лета – час дзейнічаць: ад зарадкі да працоўных рэкордаў”. Цягнік памяці стаў для вучняў прыкладам адносін да слаўнай гісторыі нашага народа, сімвалам гонару, разуменнем значымасці даннай падзеі для кожнага беларуса.  Старшакласнікі правільна далі адказ  на пытанне аб тым, што ад іх патрабуецца ў будучым:  берагчы гонар і славу пакаленняў пераможцаў, захаваць памяць аб Вялікай Перамозе, жыць і працаваць дзеля таго, каб яшчэ больш  квітнела наша  любімая краіна.

У час разгляду   другога маршрута вучні адзначылі, што ў нашай рэспубліцы сапраўды створаны ўсе ўмовы для таго, каб можна было адпачыць, паправіць сваё здароўе, папрацаваць на карысць сабе і акружаючым. У  час летніх канікул вучні нашай установы адукацыі мелі магчымасць адпачыць і папрацаваць у лагеры працы і адпачынку “Садружнасць”,   папрацаваць у  школьным ІБЦ ад Карэліцкага цэнтра занятасці. 100% маладых людзей сапраўды адчулі сваю вялікую значымасць у  час летніх канікул.


 

ШАГ 2.Мы разважаем.   Была арганізавана  пляцоўка – дыялог па  наступных пытаннях:

1.Як вы разумееце словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка, што “прыйшоў час моладзі прымаць эстафету у старэйшага пакалення і падтрымліваць Вечны агонь гэтай памяці”?

2.Як вы лічыце, якая асноўная ідэя (мэта ) праекта? У чым яго асаблівасці? 

3. Як вы лічыце, наколькі важныя такія праекты для вас – маладога пакалення нашай краіны?

         Вучні адзначылі, што такія праекты  застаўляюць  па-сапраўднаму адчуваць вялікую адказнасць за лёс  Радзімы, гонар за нашых землякоў. І сапраўды  “наша асноўная задача ў будучым – прыняць эстафету у старэйшага пакалення і падтрымаць Вечны агонь памяці аб слаўных справах нашых знакамітых землякоў”.

         Кожны з старшакласнікаў  меў магчымасць падзяліцца сваім ўражаннямі аб праведзеных летніх канікулах, расказаць аб асабістых працоўных поспехах.

ШАГ 3. Мы дзейнічаем. Удзельнікі пасяджэння вырашылі прыняць удзел у адкрытым дыялогу “Гавораць удзельнікі “Цягніка памяці”, стварыць памяткі “Як правільна арганізаваць канікулы”.

Пасяджэнне ШАГ 26.05.2022 год

Выраблена ў Беларусі» ( аб развіцці харчовай прамысловасці)

Пляцоўка  для ток-шоу “Хачу выказаць сваё меркаванне”. Вучні   агучвалі свае ўражанні  аб рабоце  харчовай прамысловасці Беларусі. Адзначалі незвычайны, прыемны  смак беларускіх  харчовых  вырабаў.  У вольны час разам з бацькамі часта  бываюць у Мінску, наведваюць кафэ з мэтай  паспытаць смачныя беларускія нацыянальныя стравы, прыгатаваныя сапраўднымі  прафесіяналамі. У сваіх мясцовых магазінах заўсёды можна ўбачыць вялікі выбар розных тавараў харчовай прамысловасці, набыць тое, што табе патрэбна. Значыць не абавязкова ехаць некуды далёка, можна купіць усё неабходнае і самае смачнае  па месцы жыхарства. Прагучала думка аб тым, што сапраўдны талент прадстаўнікоў прафесіі харчовай прамысловасці не ведае межаў. Кожны дзень можна бачыць мноства новых відаў прадукцыі. Гэта сапраўды  вызывае гонар у душы за  людзей, якія шчыруюць на ніве харчовай прамысловасці.

ШАГ 1. Мы даведваемся. Міні-канферэнцыя “Адзін з напрамкаў  Беларусі – развіццё харчовай прамысловасці. І мы ганарымся гэтым таксама.” У  сваіх  выступленнях вучні адзначылі, што  Беларусь стала не проста гарантам забеспячэння асбістай харчовай бяспекі, але і краінай з экспартна арыентаванай  вырабам сельгаспрадукцыі. У 2021 годзе Беларусь дасягнула рэкорднага паказчыка па аб’ёму паставак прадуктаў харчовай прамысловасці на знешні рынак – 6,7 мільёнаў долараў, што на 17,3 працэнты больш, чым у 2020 годзе. Кампанія “Савушкін прадукт” з’яўляецца лідэрам малочнай прадукцыі ў Беларусі. Агульнавядомая і высокая якасць айчыннай мясной прадукцыі. У Беларусі захавалі традыцыйныя тэхналогіі  прыгатавання мяса без дабавак – павелічэння смаку і кансервантаў, якія павялічваюць  толькі  тэрмін годнасці прадукта, а не яго карысныя якасці. Фарміраванне стабільнага рынку садавіны і гародніны з’яўляецца адной з умоў забеспячэння насельніцтва Рэспублікі Беларусь вітаміннай прадукцыяй. Адны з самых вядомых прадпрыемстваў, вытворцаў салодкіх прадуктаў, любімых многімі пакаленнямі – фабрыкі “Камунарка” і “Спартак”.  Іх прадукцыя прыносіць радасць і задавальненне людзям, захоўваючы і множачы багатыя традыцыі кандытарскіх вырабаў. Якасць кандытарскіх вырабаў высока ацэньваюць не толькі ў Беларусі,  але і за яе межамі. 

ШАГ 2.Мы разважаем.   Адбыўся дыялог па тэме    «Забеспячэнне харчовай бяспекі – адна з прыярытэтаў дзяржаўнай сацыяльна-эканамічнай палітыкі Беларусі”.  У фокусе абмеркавання знаходзіліся такія пытанні, як харчовая бяспека краіны, развіццё харчовай прамысловасці, высокаякасная прадукцыя пад маркай “Зроблена ў Беларусі”, асартымент мясной, малочнай прамысловасці, экалагічна чыстыя прадукты, правілы здаровага харчавання і іншае.

ШАГ 3. Мы дзейнічаем.  У рамках дадзенага этапа вучням прапанавана скласці  ТОП 5 дасягненняў у вобласці вытворчасці   прадуктаў харчавання, якімі могуць ганарыцца беларусы.

Пасяджэнне ШАГ 28.04.2022 год

“Гонар за Беларусь.  Вырашчана беларусамі. (аб развіцці сельскай гаспадаркі)

Бліц-турнір для вучняў складаўся  з пытанняў для разважання:

1.Якія сельскагаспадарчыя культуры вырошчваюцца ў нашай мясцовасці? Як вы думаеце, чаму зроблены выбар у іх карысць?

2.Якія паказчыкі сведчаць аб паспяховым развіцці сельскай гаспадаркі?

3.Ці згодныя вы з тым, што сучасная сельская гаспадарка  - гэта аўтаматызаваная сістэма?

4. Чым унікальная для нашай краіны дзейнасць Беларускай нацыянальнай біятэхнічнай карпарацыі ?

5. Якія вы ведаеце прафесіі, звязаныя з работай у аграпрамысловым комплексе?

  

 ШАГ 1. Мы даведваемся. Адбыўся дыялог педагогаў  вучняў, спецыяліста дзяржаўнага прадпрыемства “Чарняхоўскі- Агра”  аб значэнні сельскай гаспадаркі для забеспячэння дзяржавы  таварамі харчовай прамысловасці. Была акцэнтавана ўвага на тым, што айчынны АПК не толькі поўнасцю забаспечвае харчовую бяспеку краіны, але і зарабляе на экспарце.   У мэтах стварэння ўмоў для ўстойлівага развіцця АПК у краіне рэалізуецца дзяржаўная праграма “Аграраны бізнэс” на 2021 – 2025 гады. Выкананне яе мерапрыемстваў забяспечыць станоўчую дынаміку вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Вучні ў сваіх  разважаннях выказвалі жаданне займацца пасля заканчэння ўстановы адукацыі  справай, звязанай з сельскай гаспадаркай, так як   добра разумеюць, што шмат цікавых і складаных прфесій звязаны з АПК. Было таксама адзначана, што юнакі і дзяўчаты, якія жадаюць працаваць на прадпрыемствах аграрнага сектара  эканомікі, павінны быць гатовымі асвойваць новую тэхніку і сучасныя тэхналогіі, рашаць комплексныя  задачы, якія маюць адносіны адначасова і да агранаміі, і да жывёлаводства, перапрацоўцы сельгаспрадукцыі, кіравання мікрасхемамі. Асобнай цікавай старонкай для вучняў 8 – 11 класаў стала знаёмства з гісторыяй стварэння калгаса імя Чарняхоўскага, з  сучаснымі дасягненнямі дзяржаўнага прадпрыемства “Чарняхоўскі-Агра”.

ШАГ 2.Мы разважаем.   Была арганізавана  пляцоўка – дыялог па тэме “Якія мыгчымасці існуюць для развіцця сельскай гаспадаркі   ў рэспубліцы Беларусь”. Закранулі пытанні  важнасці выбару прафесій, звязаных з АПК, абмеркавалі падзеі, паказаныя ў відэафільме “Сельская гаспадарка. Шлях да ўраджаю”.

ШАГ 3. Мы дзейнічаем. Вучні 8 – 9,11 класаў   вырашылі прыняць удзел аграсуботніку, арганізаваць экскурсію на механічны двор дзяржаўнага прадпрыемства “Чарняхоўскі-Агра”.

Пасяджэнне  ШАГ 24.02.2022 год

Тэма: «Гонар за Беларусь. На   варце нацыянальнай бяспекі  і суверэнітэта (аб Узброеных сілах, Пагранічнай службе, Мытнай службе, МНС)

ШАГ 1 “Мы даведваемся”.  Старонка разважання.  Акцэнтавалася ўвага на  думцы, што выхоўваць у сабе  патрыятычнае пачуццё – гэта значыць выпрацоўваць павагу, любоў да ўсяго таго, што здабыта і здзейснена старэйшым пакаленнем; гэта значыць прывучыць сябе кожнадзённымі справамі праяўляць клопат аб Радзіме, павялічваючы яе

моц.  Глыбокае асэнсаванне значэння такіх паняццяў,  як нацыянальная бяспека, суверэнітэт дзяржавы – гэта значыць разуменне асноўных састаўляючых парыятызму, развіцццё пачуцця гонару за сваю Радзіму. Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь, Пагранічная служба, Мытная служба, МНС прызваны забяспечваць мір і стабільнасць у дзяржаве, дзякуючы якім мы можам вучыцца, працаваць, будаваць свае планы на будучае,  ствараць сям’ю, выхоўваць дзяцей. Кожны з нас мае права займацца сваёй любімай справай, жыць і тварыць  дзеля дабрабыту людзей і сваёй Радзімы.    А для таго, каб  развівалася і квітнела наша родная зямля,  у краіне створаны высока падрыхтаваныя, насычаныя сучаснай тэхнікай Узброеныя Сілы, якія прызнаны аднымі з самых бояздольных у рэгіёне Усходняй Еўропы і Азіі.

         Ініцыятыўная група з ліку вучняў 11 класа  падрыхтавала паведамленне з абмеркаваннем відэафільмаў “Беларуская граніца. Фільм першы. Пагранічныя суткі”, “Аб выратавальніках”. Вучні 11 класа  расказалі  аб ролі ў забеспячэнні нацыянальнай бяспекі беларускіх выратавальнікаў. Іх асноўны абавязак – забяспечыць бяспечныя ўмовы жыццядзейнасці насельніцтва, устойлівае функцыянаванне аб’ектаў эканомікі, аператыўнае рэагаванне на надзвычайныя сітуацыі прароднага і тэхнагеннага характару, захаваць унікальную прыроду нашай радзімы.   

У час размовы была звернута ўвага на значэнне выбару прафесіі выратавальніка. Адзначана, што ў нашай краіне коплексна рэалізуюцца надзорна-прафілактычныя мерапрыемствы ў вобласці пажарнай, прамысловай і ядзернай бяспекі, аб’екты рознага прызначэння прыводзяцца ў бяспечны стан. 

Для належнай  ўвагі   да забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці, навучання  навыкам бяспечных паводзін, папулярызацыі здаровага ладу жыцця праводзяцца рэспубліканскія конкурсы “Бяспечнае дзяцінства”, “Школа бяспекі”, “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. Вучні падзяліліся інфармацыяй аб тым,  што кожны год стараюцца  прымаць актыўны ўдзел у вышэй названых конкурсах  і абавязкова  стараюцца займаць  прызавыя месцы.

ШАГ 2. “Мы разважаем”.

         Ініцыятыўная група з ліку вучняў 11 класа арганізавала  абмеркаванне па  пытаннях, якія патрабавалі выказвання асабістага погляду  наконт разглядаемай праблемы,  давалі магчымасць выказаць свае думкі, падзяліцца сваімі назіраннямі. Найбольш зацікавілі ўдзельнікаў пасяджэння наступныя пытанні: як вы лічыце, чаму ў цяперашні час ў Рэспубліцы Беларусь надаецца вялікая ўвага пытанням абароназдольнасці?, што вы ведаеце аб міжнародных армейскіх  гульнях і спаборніцтвах?,  якімі дасягненнямі ва ўмацаванні абароназдольнасці краіны могуць ганарыцца беларусы?, якую дзейнасць ажыццяўляе армія ў мірны час?, якімі якасцямі павінен валодаць пагранічнік сёння?, як вы лічыце, чаму ўзнікла неабходнасць ў стварэнні МНС?

         Кожны вугалок роднай Беларусі можа ганарыцца сваімі землякамі: воінамі-абаронцамі, вучонымі, дзеячамі культуры, тымі, хто сваёй любоўю да радзімы, працалюбствам  і самахвярнасцю здабываў мір і славу свайму народу, захоўваў  і развіваў лепшыя традыцыі, гістарычную памяць.  Вучні адзначылі, што  яны таксама займаюцца зборам матэрыялаў, звязаных з удзелам землякоў у Вялікай Айчыннай вайне, вайне ў Афганістане, з’яўляюцца ініцыятарамі арганізацыі экскурсій, паходаў, экспедыцый  па месцах воінскай славы,  удзельнічаюць у афармленні экспазіцыі ў музеі на тэму “Нашы знакамітыя землякі”

.

ШАГ 3. Мы дзейнічаем. Вучні 11 класа падвялі  вынікі пасяджэння.  Прапанавалі  ўдзельнікам ШАГа  прыняць удзел у акцыі па  добраўпарадкаванні мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, надмагільных збудаваннях на воінскіх  могілках.

Пасяджэнне  ШАГ 27.01.2022 год

Тэма: «Гонар за Беларусь.  Мір міжканфесіянальны,  мір  міжнацыянальны” (аб прыярытэтах канфесіянальнай палітыкі Рэспублікі  Беларусь)

ШАГ 1 “Мы даведваемся”. Адбыўся  дыялог-абмен  інфармацыяй  аб палітыцы  Рэспублікі Беларусь у дачыненні падтрымкі і  замацавання  міжканфесіянальнага міру. На аснове вывучанай інфармацыі вызначаны асноўныя ключавыя моманты  палітыкі нашай краіны ў дадзеным напрамку:

-верацярплівасць і адсутнасць канфліктаў на рэлігійнай глебе;

- сацыяльная справядлівасць;

-павага да правоў чалавека;

-гарантыя правоў, якія знайшлі адлюстраванне ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь;

-дзяржава не ўмешваецца ў пытанні прыватнага веравызнання той ці іншай рэлігіі.

         Ініцыятыўная група падрыхтавала паведамленне з прэзентацыяй “Помнікі духоўнай культуры Рэспублікі Беларусь”. Падзялілася думкамі па акрэсленай тэма пасяджэння і спецыяліст Карэліцкага Раённага камітэта ГА “БРСМ” Барыла Вольга Міхайлаўна.

ШАГ 2. “Мы разважаем”. Абмеркаванне пытанняў прайшло ў форме інфармацыйнага рынга.

         Вучні абменьваліся думкамі аб гісторыі Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах,  якія выратаванню нашай Айчыны паслужылі.  Наведалі  завочую экскурсію  “Храм Усіх Святых – храм-помнік”.

Гістарычная памяць для вучняў – гэта памяць аб подзвігах нашага народа дзеля мірнага неба на зямлі, дзеля росквіту нашай дзяржавы. Гістарычная памяць – гэта вялікія справы людзей, што спрыяюць развіццю эканомікі, культуры, гэта  наша гісторыя, якая  ўвабрала ў сабе  жыццё слаўных  пакаленняў беларусаў.

Вучні 11 класа пазнаёмілі прысутных з гісторыяй Свята Пакроўскай Турэцкай царквы, якая больш як 127 гадоў  упрыгожвае  аграгарадок Турэц.  Як знешні воблік храма, так і ўнутранае яго напаўненне іконамі, большасці з якіх больш  як сто гадоў,  напаўняюць душы наведвальнікаў высокай маральнасцю,  павагай да працавітых, высока духоўных нашых землякоў, што пакінулі нам такі цуд. Дакументы, якія знаходзяцца ў архіве, сведчаць пра тое, што ў самыя цяжкія часы прыхажане і настаяцелі   ад усёй душы падтрымлівалі царкву матэрыяльна, аберагалі і абаранялі яе.  

Ганарацца Святыняй сваёй малой радзімы – Храмам Святога Уваскрасення і вучні, якія нарадзілія ў вёсцы Вялікая Слабада Карэліцкага раёна. У канцы 19 стагоддзя  ў іх вёсцы пачаў будавацца каменны храм. Яго будавалі аж да пачатку Першай сусветнай вайны, пасля чаго работы перапыніліся і храм застаўся недабудаваным. Сучасны храм пабудаваны ў 2003 годзе ў выглядзе крыжа. Храм знаходзіцца недалёка ад недабудаванай старажытнай каменнай  царквы.

Вучні 9 класа правялі невялікую даследчую работу па гісторыі стварэння    царквы Святой Ганны, якая знаходзіцца ў вёсцы Загор’е Карэліцкага раёна. Царква была  пабудавана жыхарамі вёскі Загор’е ў 1861 годзе на іх жа асбістыя сродкі. Сцены храма складзены з сасновых бярвенняў, злучаных  у “чысты” вугал, што дазволіла зрабіць усходнюю алтарную частку чатырохвугольнай, амаль закругленай. У 1881 годзе царква была павялічана за кошт прыбудоўкі. У 2021 годзе быў адзначаны   160-гадовы юбілей царквы Святой Ганны.

         У фокусе абмеркавання вучняў знаходзіліся такія паняцці як традыцыі, патрыятызм, гонар за сваю малую радзіму, мужнасць землякоў,  значэнне развіцця духоўнай культуры для чалавека, нацыянальныя святыні, міласэрнасць і гуманізм, павага да людзей розных канфесій.

ШАГ 3. Мы дзейнічаем. Вучні 11 класа ў рамках практа ШАГ распрацавалі экскурсійны маршрут “Дарогамі святынь малой радзімы”  (гісторыя духоўных помнікаў архітэктуры Прыхода храма Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Турэц), дзе  сцвердзілі думку, што кожны чалавек павінен глыбока ў сэрцы мець  сваю святыню, якую ён бярог  бы, як сваю самую вялікую каштоўнасць. Святыню, якая ўзвышала б яго над паўсядзённай сумяціцай, давала сэнс і цану яго існаванню, падтрымлівала ва ўсіх жыццёвых выпрабаваннях.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.