Аб рэжыме работы дзяржаўнай установы адукацыі "Турэцкая сярэдняя школа" ў 2022/2023 навучальным годзе
З мэтай рацыянальнай арганізацыіі функцыянавання дзяржаўнай установы адукацыі "Турэцкая сярэдняя школа" ў 2022/2023 навучальным годзе, павышэння асабістай адказнасці педагагічных работнікаў, вучняў і выхаванцаў, тэхнічнага персаналу; для стварэння бяспечных умоў працы і забеспячэння санітарна-гігіенічнага рэжыму ў ходзе адукацыйнага працэсу
ЗАГАДВАЮ:
1. Устанавіць наступны рэжым работы дзяржаўнай установы адукацыі "Турэцкая сярэдняя школа" ў 2022/2023 навучальным годзе:
1.1. Адукацыйны працэс ажыццяўляць у адназменным рэжыме.
1.2. Вызначыць пачатак заняткаў для вуняў 1, 3 –10класаў - 9.00.
1.3. Ажыццяўляць адукацыйны працэс:
- у 1, 3-4 класах ва ўмовах пяцідзённага рабочага тыдня;
- у 5-10 класах - ва ўмовах шасцідзённага ( шосты дзень – невучэбны) рабочага тыдня.
1.4 Устанавіць пачатак рабочага дня:
- дзяжурнага адміністратара з 8.00. да 18.25
- настаўнікам -прадметнікам – не пазней, чым за 20 мінут да пачатку ўрока і 20 мінут пасля заканчэння ўрокаў.
2. Правядзенне вучэбных заняткаў, кансультацый, залікаў з вучнямі да 8<sup>00</sup>забараняецца.
3. Намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Лазун І.В. размеркаваць класы для правядзення вучэбных заняткаў:
1 змена- 1, 3-10 класы.
4. Зацвердзіць расклад званкоў на ўрокі (2-11 класы):
1 урок 9.00-9.45
2 урок 9.55-10.40
3 урок 10.50-11.35
4 урок 11.50-12.35
5 урок 12.50-13.35
6 урок 13.45-14.30
7 урок 14.40-15.25
5. Для правядзення рухомых перапынкаў вызначыць:
-для вучняў 1, 3-4, 9-10 класаў –перапынак пасля 3 урока;
- для вучняў 5-8 – перапынак пасля 4 урока.
6. Адказнымі:
6.1. За арганізацыю рухомых перапынкаў назначыць класных кіраўнікоў 1, 3-10 класаў;
6.2. За правядзенне рухомых перапынкаў назначыць настаўніка фізічнай культуры Дрык Галіну Уладзіміраўну, фізоргаў класаў.
7. Месцам для правядзення рухомых перапынкам вызначыць актавую залу школы, па неабходнасці – спартыўную залу.
8. У час звычайных перапынкаў вучні павінны пакідаць клас для праветрывання і дынамічнай разрадкі. Знаходжанне вучняў у класе без настаўніка не дапускаецца. Настаўнік, які вядзе ўрок у адпаведным прадмету кабінеце, адкрывае кабінет ключом, які захоўваюцца ў дзяжурнага работніка тэхперсаналу, і нясе адказнасць за захаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнне санітарна-гігіенічнага рэжыму, бяспеку паводзін вучняў, выкананне імі правіл паводзін у адпаведным класе-кабінеце.
Настаўнік-прадметнік нясе адказнасць за захаванне ключоў і іх своечасовае вяртанне на месца захавання. Не дапускаецца перадача ключоў праз вучняў, вынас іх з будынку ўстановы.
Дзяжурны адміністратар пасля заканчэння рабочага дня павінен праверыць наяўнасць ключоў у дзяжурнай прыбіральшчыцы.
9.У асенні, зімовы і ранне - вясенні сезон вучні без зменнага абутку да заняткаў не дапускаюцца.
Класныя кіраўнікі, настаўнікі павінны давесці гэта да ведама бацькоў. Месца для перабування вучняў – гардэроб.
10. Вучні не могуць быць дапушчаны да заняткаў фізічнай культуры і здароўя без наяўнасці спартыўнай формы, а да ўрокаў працоўнага навучання - без спецадзення ў мэтах прадухілення траўматызма ў час вучэбнага працэсу.
11.Устанавіць наступныя дні дзяжурства адміністрацыі па навучальнай установе:
- панядзелак, серада, чацвер - Хамёнка Г.В. дырэктар, з 8.00 – 18.25
- аўторак, пятніца –Лазун І.В., намеснік дырэктара па вучэбна - выхаваўчай рабоце , з 8.00 да 18.25
- субота – Гарох Т.В., з 8.30 да 13.30;
12. Дзяжурства па ўстанове адукацыі на працягу навучальнага года ажыццяўляць сіламі вучняў і настаўнікаў у адпаведнасці з графікам; адказнасць за складанне і своечасовую карэкціроку графікаў дзяжурства ўскласці на намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Гарох Таццяну Вацлаваўну.
13. Вызначыць для дзяжурных 3 пасты:
- калідор 1-га паверха ;
- калідор 2-га паверха;
- сталовая.
14. Графік дзяжурства вучняў складваць класнымі кіраўнікамі, вывешваць у класе на відным месцы і даводзіць да ведама дзяжурных. Зняцце асобных вучняў з дзяжурства магчыма толькі ў асобных выпадках з асабістага дазволу дзяжурнага адміністратара.
15.Асноўнымі абавязкамі дзяжурных лічыць:
- праверку наяўнасці зменнага абутку;
- падтрыманне дысцыпліны і парадку ў час урокаў і перапынкаў;
-недапушчэнне курэння ў памяшканні ўстановы адукацыі, выкарастанне вогненебяспечных матэрыялаў, таксічных і задымляючых рэчываў;
- папярэджанне траўматызму вучняў;
- кантроль за станам вадаправода, каналізацыі, сістэмы ацяплення, электраправодкі;
- кантроль за знаходжаннем на тэрыторыі і памяшканнях установы пабочных асоб;
- забеспячэнне санітарна- гігіенічнага рэжыму.
16.Агульнае кіраўніцтва дзяжурствам па ўстанове адукацыі ўскласці на намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Лазун Іну Вячаславаўну.
17.Класным кіраўнікам праводзіць кожны тыдзень санітарныя гадзіны-уборкі на замацаваных участках установы адукацыі і на тэрыторыі ўстановы адукацыі.
18. Адзіным санітарным днём лічыць пятніцу. Тэрыторыя ўстановы адукацыі абмяжоўваецца перыметрам агароджы, а таксама звонку агароджы на адлегласці 5 метраў.
19.У зімовы час, у перыяд пасляшквальных вятроў, ураганаў прыцягваць вучняў і настаўнікаў да ўборкі тэрыторыі ад снегу, завалаў і смецця.
20. У час уборкі забараняецца спальваць смецце, паперу, лісце на тэрыторыі ўстановы адукацыі. Усе адходы складзіруюцца ў кантэнеры для смецця.
21.Тэхперсаналу ўзяць пад кантроль зліў вады, каб пазбегнуць засмечвання каналізацыі пабочнымі прадметамі.
22.Замацаваць за класамі- кабінетамі настаўнікаў і класных кіраўнікоў, за групамі выхавацеляў і ўскласці на іх адказнасць за жыццё і здароўе вучняў і выхаванцаў.
Класы |
Класныя кіраўнікі |
Кабінет |
1 |
Дземяновіч Наталля Віктараўна |
14 |
2 |
Самец Таццяна Дзмітрыўна |
15 |
3 |
Гунько Алена Аляксандраўна |
16 |
4 |
Брылевіч Лідзія Мікалаеўна |
17 |
5 | Цаба Іна Віктараўна | 5 |
6 |
Цаба Сяргей Георгіевіч |
3 |
7 |
Пляскач Аксана Мікалаеўна |
6 |
8 |
Карп Ганна Паўлаўна |
12 |
9 |
Копаць Іван Вікенцьевіч |
2 |
10 |
Стэльмах Марыя Дзмітрыеўна |
4 |
11 |
Ракач Святлана Васільеўна |
майстэрня |
Інтэграваная группа |
Грэмяка Святлана Валер'еўна |
д/установа |
Розна- ўзроставая група |
Ходар Таццяна Аляксандраўна |
д/установа |
актавая зала д/у |
Грэмяка Святлана Валер'еўна |
д/установа |
ГПД |
Сас Людміла Сяргееўна |
д/ установа |
к-т педагога сацыяльнага |
Ракач Святлана Васільеўна | |
к-т педагога -псіхолага |
Факеева Юлія Сяргееўна |
|
к-т дамаводства |
Карп Ганна Паўлаўна |
|
к-т дэфектолага |
Кісцень Таццяна Віктараўна |
|
Инфармацыйна-бібліятэчны цэнтр |
Факеева Юлія Сяргееўна |
|
музей |
Стэльмах Марыя Дзмітрыеўна |
|
майстэрня |
Цаба Сяргей Георгіевіч |
14 |
Спартыўная, гімнаст.залы, стадыён |
Дрык Галіна Уладзіміраўна |
|
актавая зала |
ГарохТаццяна Вацлаваўна |
|
сталовая |
Шах Наталля Паўлаўна Грыц Наталля Уладзіміраўна |
23. Сухую ўборку праводзіць дзяжурнымі па класу адпаведна графіка, вільготную- прыбіральшчыкамі службовых памяшканняў.
24.Прысутнасць вучняў на ўроках у верхнім адзенні не дапускаецца. Перад пачаткам урока вучні павінны пакінуць верхняе адзенне ў гардэробе. Адказнасць за захаванне адзення вучняў нясуць: гардэробшчыца, дзяжурны настаўнік; класны кіраўнік - у час правядзення пазакласных мерапрыемстваў.
25. У час адукацыйнага працэсу настаўнік, які вядзе ўрок, нясе поўную адказнасць за жыццё і бяспеку вучняў. Выстаўленне вучняў з урока забараняецца. У выключных выпадках, у выпадках грубага парушэння Статута ўстановы адукацыі, асацыяльных і небяспечных для акружаючых паводзін, вучань можа быць выстаўлены з урока, пры гэтым настаўнік павінен давесці гэта да ведама дзяжурнага адміністратара.
26. Катэгарычна забараніць адпускаць вучняў з урока для удзелу ў розных пазашкольных мерапрыемствах без дазволу адміністрацыі ўстановы адукацыі і пісьмовага запыту арганізатара мерапрыемства.
27. Работа спартыўных секцый, гурткоў, факультатываў, правядзенне класных і арганізацыйна-выхаваўчых гадзін ажыццяўляецца ў адпаведнасці з раскладам, зацверджаным дырэктарам установы адукацыі. Самавольнае змяненне раскладу не дапускаецца.
28. Катэгарычна забараняецца праводзіць замену ўрокаў па дамоўленасці настаўніка без дазволу дырэктара ўстановы.
29. Без дазволу дырэктара чужыя людзі на вучэбныя заняткі не дапускаюцца.
30. Усе мерапрыемствы, праводзімыя настаўнікамі, класнымі кіраўнікамі, выхавацелямі і іншымі спецыялістамі пасля 15.25, такія, як бацькоўскія сходы, класныя вечары і інш., павінны папярэдне быць узгоднены з дырэктарам установы адукацыі з мэтай арганізацыі прапускнога рэжыму ва ўстанову, забеспячэнне кантролю за парадкам і бяспекай жыццядзейнасці вучняў.
31. Лічыць абавязковым вядзенне дзённіка вучнямі 3-11 класаў.
32. Арганізаваць гарачае харчаванне вучняў. Харчаванне школьнікаў ажыццяўляць у адпаведнасці з зацверджанным графікам. Увесці ў абавязкі класным кіраўнікам суправаджэнне вучняў у сталовую, кантроль за дысцыплінай у час прыёму ежы, улік наведвання вучняў сталовай і збору грошай за харчаванне.
Адказнасць за складанне графіка харчавання і яго карэкціроўку ўскладаю на намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Лазун Іну Вячаславаўну.
33. З мэтай аховы здароўя дзяцей устанавіць дадатковыя канікулы працягласцю ў адзін тыдзень з 15 лютага па 20 лютага 2021 года ў 1-2 класах.
34. Пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый¸ аварый у сістэмах жыццязабяспечання ўстановы адукацыі, няшчасных выпадкаў з вучнямі сведкі здарэння павінны адразу паведаміць аб тым, што здарылася адміністратару, аказаць першую дапамогу пацярпеўшаму, звярнуцца за дапамогай у амбулаторыю, пры неабходнасці вызваць хуткую дапамогу, паведаміць аб няшчасным выпадку законным прадстаўнікам непаўналетніх. Укрыццё няшчасных выпадкаў, перапаручэнне функцый вучням катэгарычна забараняецца.
35. З мэтай запеспячэння мераў бяспекі ў час адукацыйнага працэсу, папярэджання пранікнення ў будынак установы адукацыі чужых людзей і праносу выбуханебяспечных і вогненебяспечных прадметаў абмежаваць прысутнасць ва ўстанове адукаыі бацькоў і іншых людзей. Класным кіраўнікам праводзіць пастаянную работу ўзаемадзеяння з законнымі прадстаўнікамі ў арганізаваным парадку і ў папярэдне агавораны час. Забяспечваць суправаджэнне дзяцей пасля заканчэння вучэбных заняткаў да першага паверха.
36. У выпадку захворвання настаўнік, выхавацель павінен своечасова паведаміць аб гэтым адміністрацыю ўстановы адукацыі з мэтай прыняцця мер па змяненню расклада заняткаў, замены захварэўшага настаўніка або выхавацеля. Выхад на работу настаўніка ці выхавацеля, іншага работніка пасля хваробы можа быць толькі пасля прад’яўлення дырэктару бальнічнага ліста.
37. Прадстаўленне работніку адгулаў, кароткатэрміновага адпачынку без захавання заработнай платы ажыццяўляецца на падставе папярэдне пададзенай пісьмовай заявы. Пытанне лічыцца вырашаным толькі пасля падпісання заявы дырэктарам установы адукацыі.
38. У канікулярны час змест работы настаўніка рэгулюецца планам работы ўстановы адукацыі, класа, метадычнага аб’яднання ці іншага падраздзялення, а працягласць - у адпаведнасці з тыднёвай вучэбнай нагрузкай.
39. З мэтай інфармацыйнага забеспячэння педагагічнага калектыву, аператыўнага прыняцця рашэнняў па важных накірунках дзейнасці ўстановы адукацыі ўстанавіць наступныя дні правядзення нарадаў:
- нарады пры дырэктары - панядзелак ( 1 раз у месяц);
- аператыўныя нарады – панядзелак з 14.20. да 15.20
( 2 разы ў месяц );
- адміністратыўныя нарады – панядзелак з 14.20 да 15.20 ( 1 раз у тыдзень);
- нарады пры намесніку дырэктара – пятніца.
40. Расклад званкоў 1 класа:
1 урок 9.00-9.35
2 урок 9.55- 10.30
3 урок 10.50- 11.25
4 урок 11.50 – 12.25
5 урок 12.50 – 13.25
41. Рэжым работы дашкольных груп:
Рознаўзроставая група
7.45 – 8.40 –прыём, агляд дзяцей, гульні,
8.45 – 8.50 – ранішняя гімнастыка
8.55 – 9.05 – падрыхтоўка да снедання, дзяжурства
9.10 – 9.25 – снеданне
9.25 – 9.30 – падрыхтоўка да заняткаў
9.35 – 10.55 – спецыяльна-арганізаваная дзейнасць:
9.35 – 9.55 – першы занятак
9.55- 10.05 – перапынак
10.05 - 10.25 – другі занятак
10.25 – 10.35 – перапынак
10.35 – 10.55 – трэці занятак
11.00 – 12.15 – падрыхтоўка да прагулкі,прагулка
12.15 – 12.25 – вяртанне з прагулкі
12.25 – 12.55 – абед
12.55 – 13.15 – падрыхтоўка да сну, гігіенічныя працэдуры
13.15 – 15.15 – сон
15.15 – 15.25 – паступовы пад’ём, водныя працэдуры
15.25– 15.40 – полудзень,
15.40 – 16.15 – заняткі, гутаркі, гульні
16.15 – 17.45 – прагулка
17.45- 18.15 – адыход дзяцей дадому
Інтэграваная група
7.45 – 8.30 – прыём дзяцей, агляд
8.30 – 8.45 – ранішняя гімнастыка
8.45 – 9.00 – падрыхтоўка да снедання, дзяжурства
9.00 – 9.20 – снеданне
9.20 – 9.30 – гульні, падрыхтоўка да заняткаў
9.30 – 11.10 – спецыяльна-арганізаваная дзейнасць
9.30 – 10.00 – 1 занятак
10.00 – 10.10 – перапынак
10.10 – 10.35 – 2 занятак
10.35 – 10.45 – перапрынак
10.45 – 11.10 – 3 занятак
11.10 – 12.25 – падрыхтоўка да прагулкі, прагулка
12.25 – 12.35 – вяртанне з прагулкі, падрыхтоўка да абеду
12.35 – 13.05 – абед
13.05 – 13.15 – падрыхтоўка да сну, гігіенічныя працэдуры
13.15 – 15.00 – сон
15.00 – 15.20 – паступовы пад’ём, водныя працэдуры
15.20 – 15.30 – полудзень
15.30 – 16.15 – заняткі, гутаркі, гульні
16.15 – 17.45 – прагулка
17.45 – 18.15 – адыход дзяцей дадому.
42. Рэжым работы ГПД
12.10 – 12.15 – збор і прыём дзяцей у ГПД
12.15 – 12.45 – абед
12.45 – 13.10 – пазнаваўчая экскурсія
13.10 – 14.40 – сон (1 клас)
13.10 – 14.55 – самападрыхтоўка ( 2-4 класы)
14.40 – 14.55 – пад’ём, санітарна-гігіенічныя працэдуры (1 клас)
14.55 – 15.10 – полуднік
15.10 – 15.30 – самападрыхтоўка
15.30 – 16.30 – спартыўны час
16.30 – 17.10 – агульнаразвіваючы занятак
17.10 – 18.10 прагулка, гульні па захапленню, адыход дамому
43. Ускласці адказнасць за рэжым работы дашкольных груп , групы падоўжанага дня на намесніка дырэктара па вучэбна- выхаваўчай рабоце Лазун Іну Вячаславаўну.
43. Кантроль за выкананнем дадзенага загада ўскласці на намесніка дырэктара па на намесніка дырэктара па вучэбна- выхаваўчай рабоце Лазун Іну Вячаславаўну, загадчыка гаспадаркай Ленгіновіч Наталлю Іосіфаўну.
Дырэктар Г.В.Хамёнка