План правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры да Дня роднай мовы ў 2023 годзе
20 лютага ва ўстанове адукацыі стартаваў Тыдзень роднай мовы. На базе інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра вучнямі сумесна з бібліятэкарам аформлена выстава "Пісьменнікі-юбіляры"
21 лютага вучні 3 класа мелі магчымасць праявіць эрудыцыю і кемлівасць у пазнанні таямніц роднай мовы. Вучні актыўна ўключыліся у спаборніцтва. Цікава прайшоў інтэлектуальны турнір "Таямніцы роднай мовы"
Вучні актыўна падключыліся да стварэння інтэрактыўнага воблака слоў "Маё любімае слова па-беларуску". Здаецца, што мы, беларусы, вельмі добра ведаем і дасканала валодаем беларускай моваю. А ці ж сапраўды гэта так? Мы паспрабавалі вызначыць.
Выхаванцы дашкольных груп удзельнічалі ў забаве "Па старонках роднай мовы" (фотаальбом)
22 лютага вучні 6-7 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні-віктарыне "Ведай мову сваю, беларус!" Спаборнічалі дзве каманды "Цікаўных" і "Дапытлівых". Вучні мелі магчымасць прадэманстраваць веданне трапных беларускіх слоў і выразаў, праявіць кемлівасць, увагу, моўную кампетэнтнасць. (фотаальбом)
Выхаванцы дашкольных груп наведалі школьны краязнаўчы музей, пазнаёміліся з рамёствамі нашых продкаў.(фотаальбом)
23 лютага на працягу дня вучні змаглі наведаць выставу малюнкаў "Любімыя нарадныя казкі і творы беларускіх аўтараў у малюнках". Самымі актыўнымі ў прэзентацыі сваіх работ былі вучні 4, 7 класаў. (фотаальбом)
Вучні 1-4 класаў, якія наведваюць ГПД, прынялі ўдзел у музычным калейдаскопе"Песні роднай мовы"
24 лютага цікава і захапляльна прайшла інтэлектуальная гульня "Размаўляем па - беларуску". Вучні 9-10 класаў прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне "Па старонках жыцця і творчасці В. Дуніна -Марцынкевіча. Вучні падрыхтавалі выставу твораў В.І. Дуніна-Марцынкевіча "Цікавішся? - Прачытай!", прэзентавалі літаратурную газету, прысвечаную юбілею, адказвалі на пытанні віктарыны. (фотаальбом)
Дзень першы. 21 лютага ва ўстанове адукацыі Тыдзень роднай мовы пачаўся з акцыі “ Гавары са мной па – беларуску”. Вучні, настаўнікі і ўсе работнікі школы віталі адзін аднаго на беларускай мове. Вучні 5-9, 11 класаў арганізавалі выставу газет “ Я родную мову люблю”, “Залацінкі роднай мовы”, “Маё беларускае любімае слова”. Фотаальбом.
Усе жадаючыя маглі прыняць удзел у Гродзенскім абласным дыктанце, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы. Фотаальбом. Напісаць дыктант прапанавалася вочна або дыстанцыйна, затым выканаць самаправерку. Пераможцай сярод вучняў аказалася вучаніца 11 класа Зайцава Анастасія.
Дзень другі. На працягу сённяшняга дня вучні ўстановы адукацыі змаглі наведаць тэматычную выставу ў ІБЦ “Пісьменнікам - юбілярам прысвячаецца…” Кожны жадаючы мог прыняць удзел у конкурсе чытальнікаў вершаў “Роднаму слову прызнанне ў любві”. Фотаальбом. Вучні 4 класа запрасілі на творчую майстэрню “Роднай мовы залацінкі”, дзе прадэманстравалі веданне трапных беларускіх слоў і выразаў. Фотоальбом.
Дзень трэці. Вучні 5 класа прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні «Мілая, адзіная нам, нашчадкам, дадзена…» Фотаальбом. У 6 -9 класах прайшоў конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю” Вучні 11 коаса прынялі ўдзел у конкурсе сачыненняў- эсэ “Люблю цябе такой, якая ёсць, зямля мая, зямля бацькоў святая!”.
Дзень чацвёрты. Вучні 7 класа запрасілі ўсіх у Літаратурную гасцёўню “ У краіне роднай мовы”. Фотаальбом. У 6-8 класах прайшоў літаратурны турнір “Яркія зоркі на небасхіле роднай літаратуры…” (па творах Я.Купалы і Я. Коласа). Вучні пачатковых класаў яшчэ раз успомнілі славутыя імёны Бацькаўшчыны, правялі турнір знаўцаў “З любоўю да роднага слова”.
Дзень пяты. Праведзены мерапрыемствы ў рознаўроставых дашкольных групах: чытанне кніг беларускіх пісьменнікаў, інсцэніроўка беларускіх народных казак “ Каза- манюка”, “Селянін, мядзведзь, лісіца”, знаёмства з беларускімі народнымі песнямі і беларускімі народнымі гульнямі. Фотаальбом
Дзень шосты. У суботні школьны дзень быў арганізаваны флаер-фэст “Пажаданні роднай мове», у час якога вучні жадалі сваёй мове заставацца прыгожай, мілагучнай і запатрабаванай. Падвядзенне вынікаў Тыдня беларускай мовы і літаратуры закончана узнагароджваннем навучэнцаў.
1. Занятак па адукацыйнай вобласці “Мастацкая літаратура” для дзяцей 3-4 гадоў “Казка завітала ў госці”
2. Конкурс чытальнікаў “Гучы, роднае слова!”. Фотарэпартаж глядзець тут
3.Гульня-занятак “Ведай роднае слова. Фотарэпартаж
4.Флаер-фэст “У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы …”. Фотарэпартаж з месца падзеі глядзець тут
5.Гульня-падарожжа “Скарбы роднага краю” Фотарэпартаж
6.Гульня-конкурс "Знаўцы роднай мовы". Фотарэпартаж
7. Абласны дыктант для педагагічных работнікаў, бацькоў. Фотарэпартаж
8. Гульня-чароўны квадрат "З любоўю да роднай мовы".Фотарэпартаж
9. План правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры да Дня роднай мовы ў 2021 годзе
10. Акцыя “ Усміхніся, прывітайся па-беларуску…”. Фотарэпартаж глядзець тут
11.Анлайн-акцыя з удзелам бацькоў “Гавары са мной па-беларуску”. Фотарэпартаж глядзець тут
12. Выстава газет “Залацінкі роднай мовы”, “Маё беларускае любімае слова”. Фота глядзець тут
13. Выстава кніг паэтаў-землякоў (Г.Калтунова, І.Вярбіцкі, І.Жук, М.Бусько, А.Панасенка) “Імі ганарыцца Карэліччына”. Фота глядзець тут
15. Фотарэпартаж з адкрыцця тэматычнай выставы ў ІБЦ “Пісьменнікі-юбіляры”
16. Лінгвістычная віктарына "Куфар ведаў". Фота глядзець тут
17. Ілюстраваная гульня-віктарына "Любіце гэтую сваю святую зямлю...". Фотарэпартаж
18. Конкурс чытальнікаў "Радзіма мая дарагая". Фотарэпартаж
19. Акцыя "Пажаданні роднай мове".