Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Паход па месцах баявой славы

Дата: 7 июня 2022 в 14:55, Обновлено 7 июня 2022 в 14:59
Автор: Копать И. В.
116 просмотров

 Лета для школьнікаў 5 класа - гэта адпачынак, разнастайныя забавы, час прыгод, цікавых гісторый і незабыўных уражанняў. Гэта час паходаў па прыгожых і памятных мясцінах нашай Радзімы. Без любові да Радзімы, яе мінулага і сучаснасці, без ведання гісторыі сваёй дзяржавы немагчыма пабудаваць будучыню. З гэтай мэтай 3 чэрвеня пяцікласнікі адправіліся па месцах баявой славы Турэцкага сельскага савета па маршруце «агр. Турэц - в. Вялікая Слабада - агр.Турэц». Дзеці наведалі помнік загінуўшым воінам у гады Вялікай Айчыннай вайны  у цэнтры аг.Турэц, каля якога адбылося ўрачыстае адкрыццё паходу.  Далейшы маршрут - вёска Вялікая Слабада, помнік загінуўшым воінам. Вучні наведалі месца пахавання камандзіра партызанскага атрада Дзм.І. Семянцова, які трагічна загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны .  Каля помніка класны кіраўнік правяла сярод удзельнікаў паходу віктарыну на веданне гісторыі падзей ваенных гадоў.   Усе ўдзельнікі паходу паказалі сябе стойкімі і трывалымі турыстамі і запэўнілі, што заўсёды будуць памятаць аб гераічных подзвігах нашых землякоў, дзякуючы мужнасці якіх мы жывем пад мірным небам. Фотаальбом

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.