Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Інфармацыйна - адукацыйны праект "Школа актыўнага грамадзяніна": дзелавая гульня "Мы жывём па законе"

Дата: 29 января 2022 в 11:23, Обновлено 11 февраля 2022 в 10:56
Автор: Ракач С. В.
159 просмотров

               28 студзеня ў рамках рэалізацыі праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» у 5 класе прайшла класная гадзіна – дзелавая гульня «Мы жывём па законе».

              Прававое выхаванне трэба пачынаць як мага раней, прыцягваць дзяцей і падлеткаў да вывучэння сваіх правоў, пры гэтым не забывацца пра абавязкі. Гэтыя веды патрэбныя дзіцяці для таго, каб умець правільна сябе паводзіць у розных жыццёвых сітуацыях.            

             Падчас мерапрыемства навучэнцы вызначылі, што такое закон і па якіх законах жывуць грамадзяне Беларусі. Гэта Канстытуцыя, Канвенцыя аб правах дзіцяці, Сямейны, Грамадзянскі, Працоўны і Крымінальны кодэксы. Згодна з гэтымі дакументамі, беларусы, у тым ліку і школьнікі, маюць правы і абавязкі. Падчас правядзення дзелавой гульні вучні з задавальненнем разгадвалі крыжаванкі, рэбусы па прававой тэматыцы, тлумачылі паняцці “праступак”, “правапарушэнне” і “злачынства”, а таксама разглядзелі  розныя сітуацыі, звязаныя з парушэннем закона. Дзеці прыйшлі да высновы, што закон трэба ведаць і выконваць, а за кожнае парушэнне закона неабходна несці адказнасць, бо нездарма народная мудрасць абвяшчае: “Не было б парушэння, не трэба было б несці адказнасць”. Фотаальбом

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.