Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Бацькоўскі ўніверсітэт

Дата: 6 сентября 2021 в 08:58, Обновлено 1 декабря 2021 в 10:25
Автор: Копать И. В.
136 просмотров

Паважаныя законныя прадстаўнікі навучэнцаў 5 класа!

Запрашаю вас на старонку «Бацькоўскі ўніверсітэт».

       Установа адукацыі - найважнейшая сацыяльная ўстанова, з якой сям’я ўзаемадзейнічае на працягу ўсяго навучання дзіцяці. Эфектыўнасць навучання і выхавання непаўналетняга шмат у чым залежыць ад таго, наколькі цесная гэтая сувязь. Супрацоўніцтва сям’і і  УА ў інтарэсах дзіцяці можа быць паспяховым толькі ў тым выпадку, калі яны стануць саюзнікамі, што дасць магчымасць ім лепш даведацца пра дзіця, улічыць індывідуальныя асаблівасці ў развіцці яго здольнасцей, сфарміраваць жыццёвыя мэты і каштоўнасці.

Што такое бацькоўскі ўніверсітэт?

                                                           «…Толькі разам з бацькамі, агульнымі намаганнямі, настаўнікі могуць даць дзецям                                                                                                                                                               вялікае чалавечае шчасце».

                                                                                                                                                                           В. А. Сухамлінскі

               Бацькоўскі ўніверсітэт - гэта адзінства школы і сям’і ў выхаванні і развіцці дзяцей. Веды бацькоў аб мэтанакіраванасці школы і аб тых ідэях, па якіх будуецца ў ёй адукацыйны працэс дабратворна ўплываюць на вынік працы школы і сям’і. Супрацоўніцтва сям’і і школы ў інтарэсах дзіцяці можа быць паспяховым толькі ў тым выпадку, калі яны стануць саюзнікамі, што дазволіць ім лепш даведацца пра дзіця, улічваць яго індывідуальныя асаблівасці пры развіцці яго здольнасцей, сфарміраваць жыццёвыя арыенціры і каштоўнасныя прыярытэты. Неабходна зрабіць так, каб школа стала працягам сям’і, а сям’я - працягам школы. Яны павінны ўзаемна дапаўняць адзін  аднаго і складаць адно цэлае.

Мэта Бацькоўскага ўніверсітэта – павышэнне педагагічнай і псіхалагічнай культуры бацькоў, фарміраванне адказнага, пазітыўнага бацькоўства.

Задачы Бацькоўскага ўніверсітэта:

фарміраванне каштоўнасна-сэнсавых асноў бацькоўства; актуалізацыя пачуцця адказнасці за выкананне бацькоўскіх функцый;

фарміраванне і развіццё псіхолага-педагагічных кампетэнцый бацькоў у галіне сямейнага выхавання (фарміраванне ведаў аб сямейнай псіхалогіі, дзіцяча-бацькоўскіх адносінах, узроставых асаблівасцях дзяцей, фарміраванне гарманічных сямейных адносін, навыкаў канструктыўнага ўзаемадзеяння з дзецьмі і інш.), садзейнічанне развіццю навыкаў самаадукацыі бацькоў;

забеспячэнне мэтанакіраванай работы па прафілактыцы сямейнага няшчасця і сацыяльнага сіроцтва, зніжэнне рызыкі канфліктных сітуацый і крызісных станаў, узнікнення цяжкасцей у сямейным выхаванні, аказанне своечасовай псіхолага-педагагічнай і інфармацыйнай дапамогі сем'ям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю;

арганізацыя эфектыўнага супрацоўніцтва і партнёрства бацькоў навучэнцаў і ўстановы адукацыі і г.д.

У 2021/2022 навучальным годзе праца  ў класе арганізуецца з улікам заканамернасцяў развіцця дзіцяці  па  II ступені  - «Маё дзіця - падлетак». 

ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН ЗАНЯТКАЎ БАЦЬКОЎСКАГА УНІВЕРСІТЭТА

II ступень – “Маё дзіця – падлетак”

НА І ПАЎГОДДЗЕ 2021/2022 НАВУЧАЛЬНАГА ГОДА

п/п

Назва раздзела, тэмы заняткаў, пералік пытанняў, якія вывучаюцца

Тэрміны

правядзення

Форма правядзення

Адказныя

1

Сям’я як персанальнае мікраасяроддзе жыцця і развіцця дзіцяці. Маральныя і культурныя каштоўнасці сям’і

Тэма 1. Адаптацыя дзіцяці ў новым калектыве.

Фарміраванне новага калектыва 5 класа. Адаптацыя дзіцяці ў новым асяроддзі. Цяжкасці адаптацыі пяцікласнікаў да школы

Верасень

Вэбінар     

       Класны

         кіраўнік

         Ракач С.В.,                педагог-

          псіхолаг

         Швайбак С.А.

2

Шляхі прафілактыкі праблемных паводзін падлетка

Тэма 2. Дзіця сярод аднагодкаў.

Дзіцячы калектыў і яго значэнне ў развіцці асобы школьніка. Патрэбнасці дзіцяці ў прызнанні і самарэалізацыі. Праблемы лідэрства. Развіццё здольнасці да супрацы як перадумова паспяховасці ў жыцці. Як дапамагчы дзіцяці ў наладжванні адносін з аднагодкамі

23.11.2021г.

Лекцыя/ 

вэбінар

     Класны кіраўнік

       Ракач С.В.,

        педагог           сацыяльны

           Ракач С.В.

ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН КАНСУЛЬТАЦЫЙ БАЦЬКОЎСКАГА УНІВЕРСІТЭТА

II ступень – “Маё дзіця – падлетак”

НА І ПАЎГОДДЗЕ 2021/2022 НАВУЧАЛЬНАГА ГОДА

Тэрміны правядзення

Тэмы кансультацый

Адказныя

Верасень

Маё дзіця становіцца падлеткам

Класны кіраўнік

Ракач С.В.

Лістапад

Псіхалагічныя асаблівасці малодшых падлеткаў

Педагог-псіхолаг Швайбак С.А.

Снежань

Дзіця ў калектыве аднагодкаў

Класны кіраўнік

Ракач С.В.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.